А ці заслужылі віцебскія чыноўнікі хаця б такую куханьку?

А ці заслужылі віцебскія чыноўнікі хаця б такую куханьку?


Атрымаўшы адказ кіраўніка спраў Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Сысоева на свой зварот наконт куханькі за 1200$ для аблвыканкаму, палезла ў інтэрнэт шукаць, што ж гэта за указіўка такая -- “Указ № 535 от 17.11.2014 г. “О мерах по реализации Указа Президента РБ от 16.12.2013 г №563”. Ёсць! Праўда, “вытрымкі”, але там знайшла і пералік асобаў, каму дзяржава за кошт і рэспубліканскага, і мясцовых бюджэтаў прадастаўляе арэнднае жыллё “В целях предоставления отдельным категориям государственных
служащих арендного жилья , создания надлежащих условий для
выполнения ими служебных обязанностей, их безопасности и (или)
охраны государственных секретов…»

На фоне стабільна-татальнага крызісу, зацягвання пятлі драконаўскіх законаў па адцісканні грошай у насельніцтва Указ выглядае ўрачыста здзекліва. Увесь яго тут прыводзіць не мае сэнсу - дастаткова такім цікаўным, як я, залезці ў нэт ды пачытаць, каб яшчэ раз уразіцца цынізмам улады.

Я спынюся на лічбах: колькасць асобаў нацыянальнага маштабу, якім даецца арэнднае жыллё ў Менску- 217 (прэзідэнт, намеснікі- дапамагатыя, міністры, пракуроры, дэпутаты, сенатары); за кошт мясцовых бюджэтаў +77 дзеячоў-рэгіяналаў + па два чалавекі па гарадах гарадзкога ці абласнога падпарадкавання…- Карацей, добрая тысяча крывасмокаў набіраецца. А дадаць сюды 16 ці то 18 рэзідэнцый…. Дарэчы, кампутар ніяк не захацеў выдаваць сакрэт, а колькі ж за камунальныя паслугі плацяць арэндатары? Таямнічая фраза - “у межах базавай адзінкі”.

А, яшчэ Указ прэдугледжвае сітуацыі, калі камусьці штосьці не спадабаецца з “оборудования” (тлумачыцца - мебель, бытовые приборы…), то ён мае права замяніць у межах 25% ад усёй сметы.
Што тут нейкая куханька за 1200 $? Пырскі!

Дзе тут здзіўляцца, што 25 кастрычніка 1917 года натоўп змораных раз’юшаных рабочых і матросаў разнёс ушчэнт Зімовы Палац, гадзіў у шматмільённыя кітайскія вазы, ды рваў шыкоўныя парт’еры на парцянкі.

Скажаце мне, што дзяржаўныя мужы, якія давялі краіну да дэфолту, маюць права на “надлежащие условия”- не пагаджуся!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі