Уладзімір Караткевіч: Быў.Ёсць.Буду.

26-га лістапада віцебскія прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасці адзначылі 86-я ўгодкі з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, драматурга, паэта Уладзіміра Караткевіча. Бел-чырвона-белы сцяжок з выявай Пагоні, знічка, кветкі ўпрыгожылі помнік славутаму земляку.

Уладзімір Караткевіч: Быў.Ёсць.Буду.


На пляцоўцы ля помніка адбылася ўрачыстая імпрэза. Першым узяў слова старэйшы сябра ТБМ Іосіф Навумчык. Ён распавёў, як у далёкія 70-тыя мінулага стагоддзя пазнаёміўся асабіста з Уладзімірам Караткевічам, які напісаў да 1000-годзя горада п’есу “Званы Віцебска”, як паўплывала на яго гэтае знаёмства - з таго часу стаў заўзятым прыхільнікам беларускай мовы і культуры.

Уладзімір Караткевіч: Быў.Ёсць.Буду.


Каардынатар аргкамітэту БХД Віцебшчыны Таццяна Севярынец звярнула ўвагу на час, які аддзяляе сучаснікаў ад часу смерці пісьменніка, на яго прароцкія словы “Быў.Ёсць. Буду”, а таксама прывяла жыццёвыя высновы Караткевіча, якія сталі жыццёвым крэда і для яе: “Кожны чалавек носіць сваё неба над галавой”, “Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, як не робіць ніхто - і тады ты пераможаш”, “Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям. Шабля - ваяводзе справядлівай вайны, жыццё - усім добрым людзям, сэрца -каханай. Але гонар і чэсць належаць толькі табе і больш нікому”…

Уладзімір Караткевіч: Быў.Ёсць.Буду.


Хрыстафор Жаляпаў, адзін са стваральнікаў дэмакратычнага руху на Віцебшчыне 90-х, падкрэсліў, што сам па нарэджэнню не беларус, але па лёсе апынуўся ў Беларусі, на ўсё жыццё палюбіў і прыняў яе мову і культуру і палічыў сваім абавязкам працаваць на ніве барацьбы за самастойнасць і незалежнасць краіны, якая дала свету такога сына, як Караткевіч.

Уладзімір Караткевіч: Быў.Ёсць.Буду.


Кастусь Смолікаў чытаў вершы Караткевіча. “Быў. Ёсць. Буду” –рэфрэнам гучала каля помніка, дзе сабралася больш за 20 чалавек.

Усхваляваны ўдзельнік імпрэзы, хлопец з дзіснянскай вёскі, прачытаў і свой верш па-беларуску, у якім гучалі і роспач, і надзея.

Напрыканцы імпрэзы ўдзельнікі ўзялі ўдзел у дабрачыннай акцыі на карысць тым, каму патрэбна дапамога: адзенне, прадукты, грошы. Усё было перададзена людзям там жа, каля помніка Караткевічу, які ў нас гэтае чалавечае абуджае сваімі творамі.

Уладзімір Караткевіч: Быў.Ёсць.Буду.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі