Прыступкі да помніка Караткевічу ў Віцебску адрамантаваныя

Прыступкі да помніка Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску ўжо адрамантаваныя. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Прыступкі да помніка Караткевічу ў Віцебску адрамантаваныя


“1 лістапада я адмыслова выправілася ў парк Партызанскай славы, каб на ўласныя вочы пабачыць, як ідзе рамонт прыступак. Сэрца ўзрадавалася: прыступкі адрамантаваныя якасна, прыгожа, прыстойна. Адрамантаваная і пляцоўка на ўзгорку, дзе знаходзіцца сам помнік класіку, гонару нацыі. Добры падарунак да дня яго народзінаў!” – адзначыла яна.

Нагадаем, што з'явілася ініцыятыва адрамантаваць прыступкі сіламі гараджан у сярэдзіне кастрычніка. Па дазвол на рамонт прыйшлося тыдзень шукаць, да каго ж звярнуцца. Пошукі прывялі да намесніка начальніка аддзела культуры Анатоля Мядзвецкага. Размова атрымалася вельмі канструктыўнай. Было абяцана знайсці гаспадара, але праблема была вырашана цалкам. Гарадское РСУ і адрамантавала прыступкі. “Рэдкі выпадак у Віцебску, калі чыноўнікі так адказна ставяцца да звароту віцяблян”, - падкрэсліла Таццяна Севярынец.

Прыступкі да помніка Караткевічу ў Віцебску адрамантаваныя


Прыступкі да помніка Караткевічу ў Віцебску адрамантаваныя


Прыступкі да помніка Караткевічу ў Віцебску адрамантаваныя


Прыступкі да помніка Караткевічу ў Віцебску адрамантаваныя

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі