Прыступкі да помніка Уладзіміру Караткевічу будуць адрамантаваныя цягам некалькіх тыдняў

Прыступкі да помніка Уладзіміру Караткевічу будуць адрамантаваныя цягам некалькіх тыдняў. Пра гэта ініцыятару кампаніі "Віцебск-горад наш" каардынатару аргкамітэта БХД па Віцебску і вобласці Таццяне Севярынец паведаміў намеснік аддзела па ідэалогіі і культуры горада Анатоль Мядзвецкі.

Прыступкі да помніка Уладзіміру Караткевічу будуць адрамантаваныя цягам некалькіх тыдняў


Працы будзе весці гарадское РБУ, дадзены указанні. 24 кастрычніка аддзел культуры даследваў стан помніка, прыступак, прынята рашэнне аб рамонце. А напярэдадні Таццяна Севярынец сустракалася з Мядзвецкім, каб высвятліць, у каго на балансе знаходзіцца помнік, каб было да каго звярнуцца за дазволам адрамантаваць прыступкі сіламі гараджан. Тады адказу не было, але было абяцанне высветліць цягам пару дзен - і абяцанне сваё Мядзвецкі выканаваў.

Зараз помнік будзе належыць УП "Зелянбуд". Вельмі прыемна, што сярод чыноўнікаў горада ёсць адказныя неабыякавыя людзі. Дарэчы, дамовіліся разам адсвяткаваць дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча каля адрамантаванага помніка 26-га лістапада.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі