Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу

Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу. Да такой высновы прыйшла я пасля тыднёвага пошуку, у каго ж на балансе знаходзіцца помнік сучаснаму класіку беларускай літаратуры, пісьменніку, паэту, драматургу, нашаму славутаму земляку Уладзіміру Караткевічу.

Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу[/center

Помнік, аўтарамі якога з’яўляюцца скульптар І.Казак і архітэктар У. Рыбакоў, з’явіўся ў Віцебску ў 1994 годзе ў парку Партызанскай славы на скрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава, на ўзгорку, да якога вядуць мармуровыя прыступкі. Менавіта тут збіраюцца неабыякавыя да сучасных падзей віцябляне.

[center]Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу


З часам некаторая частка прыступак спаўзла, пліткі раздрабніліся. Непрыгожа і непрыстойна выглядае. Як адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аддзела культуры Анатоль Мядзвецкі, “сорамна, калі прыязджаюць госці і трапляюць да помніка, бачаць такое”…

Сорамна не толькі перад гасцямі, але і перад самімі сабой.

Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу


А над помнікам увогуле навісла пагроза знішчэння: па генеральным плане забудовы Віцебска менавіта па вуліцы Чэхава павінна прайсці шасціпалосная абводная дарога да плануемага Паўночнага моста праз Дзвіну. Для гэтага плануецца перанесці музей легендарнага партызанскага камбрыга, Героя Савецкага Саюза Міная Філіпавіча Шмырова (бацькі Міная), які месціцца ў гістарычным будынку 19-га стагоддзя, разам з мемарыяльным комплексам. А для помніка месца ў плане не знайшлося… Дарэчы, дарога знішчыць і палову парка Партызанскай славы, які ўжо амаль страціў траціну сваёй плошчы з-за плануемага тут сабора Сафіі.

Узнікла ініцыятыва не даць здзейсніцца гэтым дзікунскім намерам, збіраюцца подпісы пад калектыўным зваротам (ужо каля 400) аб пераглядзе генеральнага плана, наданні помніку Уладзіміру Караткевічу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу


Прыступкі ж вырашылі адрамантаваць самастойна, сіламі грамадзян у гонар павагі да славутага земляка. Але ж трэба атрымаць дазвол на рамонт.

Тут і пачалося… Двойчы прайшлася па коле: аблвыканкам - гарвыканкам. Аўтар, скульптар І. Казак, таксама не ведае, хто сёння з'яўляецца гаспадаром помніка. У аддзеле па зваротах грамадзян гарвыканкама увогуле выказалі меркаванне, што помнік безгаспадарны…

І толькі ў адзеле культуры Анатоль Мядзвецкі папрасіў даць яму пару дзён на высвятленне пытання, куды ж звяртацца і якія паперы трэба падрыхтаваць, каб адрамантаваць 5 прыступак ды замацаваць некаторыя пліткі. Час пачакаць адказу ёсць, бо рамонт трэба праводзіць у цёплы сезон. Дык ці знойдзецца “гаспадар” помніка?

Віцебскія ўлады не ведаюць, у каго на балансе помнік Уладзіміру Караткевічу


Дарэчы, атрыманы адказ з двух устаноў - Віцебскі гарвыканкам і Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў за подпісам, праўда, толькі старшыні Савета дэпутатаў У. Бялевіча на першую частку (173 подпісы) звароту.

“… праца па праектаванні Паўночнага мастовага пераходу праз раку Дзвіна ў раёне вул. Чэхава не вядзецца. У гэтай сувязі ніякіх рашэнняў аб пераносе будынка УК”Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова і помніка Уладзіміру Караткевічу Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам не прымалася і ў бліжэйшы час прымацца не плануецца.

Карэкціроўка генеральнага плана горада, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, будзе выконвацца пасля 2020 года і ў яе складзе магчыма вярнуцца да пытання увядзення Паўночнага маставога пераходу.

Дадаткова паведамляем, што пры праектаванні генеральных планаў у абавязковым парадку праводзяцца грамадскія абмеркаванні праектаў у мэтах уліку грамадскай думкі і захавання інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб. У тым ліку і па вышэйназванным пытанні”.
Пажывем - паглядзім, але з досведу ведаем, як фармальна праводзяцца так званыя грамадскія абмеркаванні, улічваюцца думкі і інтарэсы грамадзян -даверу малавата.
Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі