На віцебскіх кандыдатаў у дэпутаты ўзнавілі закрытую ліпавую адміністрацыйную справу

На кандыдатаў ў дэпутаты ад Правацэнтрысцкай кааліцыі па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Таццяну Севярынец, па Віцебскай-Чыгуначнай №19 Алену Шабуня і Георгія Станкевіча Кастрычніцкі РАУС Віцебска ўзбудзіў адміністрацыйную справу і рыхтуе дакументы ў суд.

На віцебскіх кандыдатаў у дэпутаты ўзнавілі  закрытую ліпавую адміністрацыйную справу


Адміністрацыйная справа была распачатая за спевы на пікеце па збору подпісаў гімна "Магутны Божа" і сольнай песні Станкевіча "Сцяг" 27.07.2016. Пасля тлумачэнняў прэтэндэнтаў справа была зачыненая. Але на дзеянні палкоўніка міліцыі І.Скарыновіча, склаўшага рапарт, Т.Севярынец і А. Шабуня накіравалі скаргі ў УУС Віцебскага аблвыканкама.

23 жніўня справа зноў была распачатая. Між іншым, менавіта службовае відэа спеваў невядомымі асобамі было выкарыстана для абразы і дэскрыдытацыі кандыдатаў у дэпутаты і змешчана на ютубе і ў сетцы"Вконтакте". Кандыдаты на гэта гнюснае дзейства склалі зварот да місіі АБСЕ, падалі скаргу ў абласную пракуратуру. Час суду над кандыдатамі яшчэ не прызначаны. Мяркуецца, што ён мае адбыцца напярэдадні выбараў у Палатку.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі