Замалёўкі бабулі-3

“ Бабуля, а ты калі да мяне прыедзеш?”- сумны голас Грынечкі ў тэлефоне. Ён у лагеры. А бабуля носіцца па горадзе з пікетамі і подпісамі… Усё, еду, маё сонейка!

Замалёўкі бабулі-3


Лагер у Лётцах, мястэчка ў трох прыпынках цягніка “Віцебск - Полацк”.Люблю ў цягніку глядзець у вакно: такая прыгажосць! Заблукаў паміж Грышанамі і Княжыцамі нейкі дамок: людзі жывуць, і назва вуліцы нават. Канешне, Чыгуначная. Сумна, уяўляю, колькі тут іх было, тых дамкоў уздоўж чыгункі ды й не толькі тут…

А Грынечка ўжо хвалюецца, тэлефануе, кажа, дзе яго шукаць у лагеры. Станцыя, кіламетр праз вёску, у лесе ўжо чуваць музыку –лагер блізка. Гасцінцы ўнуку ў заплечніку адцягваюць плечы, затое будзе малому радасці!

Першай справай выгружаем гасцінцы, бярэм сабойку і крочым да возера Шэвіна катацца на катамаранах – гэта ў Грынькавай замове: квас, фоцік і катамаран. Зранку халаднавата, а тут ўжо сонейка расшчодрываецца.Проста на лагернай тэрыторыі – масляты. Як прапусціць такі падарунак? Далей праз санаторый – да возера. Грынечка ў любым месцы самым чароўным чынам арыентуецца, праверана, і кожны раз даюся дзіву: адкуль у яго такое пачуццё прасторы - любы горад, лес, вёска. Упэўнена вядзе праз лес, заблытаны лабірынт санаторных дарожак.

Замалёўкі бабулі-3


Спачатку падсілкавацца. А там ужо і на катамараны. Па дарозе мой праваднік распавядае пра лагернае жыццё-быццё, паказвае патаемныя месцы, зрывае па дарозе чарніцы, маліну, частуе бабулю, фоткае.

Замалёўкі бабулі-3


На возеры ціша, у зарасніку - лебедзі, качкі з дзеткамі. Круцім педалі на старэнькім катамаране. Бывае, прыходзіцца і рукамі іх круціць, але нічога, здольваем аб’ехаць возера па ўсіх накірунках.

Шэвіна – улюбёнае месца адпачынку віцеблянаў. Звычайна тут шмат людзей, а сёння, пасля амаль двухтыднёвых залеў, мы з Грынькам і 2-3 санаторцы. А нам і добра: ёсць пра што паразмаўляць ды памаўчаць - ніхто не перашкаджае. Малоцім сабе люстэрка возера, намагаемся не спужаць лебедзяў ды качак, а над намі плывуць белыя, без дажджу, аблокі – такі пакой!

“Здаўшы” пад абед унучыка выхавальніцы, папрасіўшы яго падзяліцца гасцінцамі з сябрамі, спяшаюся ў Віцебск, бо там беганіна па пікетах ды подпісах чакае…

Замалёўкі бабулі-3


Замалёўкі бабулі-3


Замалёўкі бабулі-3

Замалёўкі бабулі-3

Замалёўкі бабулі-3

Замалёўкі бабулі-3

Замалёўкі бабулі-3

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі