Бычкі - куток, дзе сустракаюцца беларусы

Калі заве сэрца сустрэцца з самымі лепшымі людзьмі, едзеш у Бычкі, на радзіму Васіля Быкава. Нагода - дзень народзінаў славутага беларуса. Такая склалася добрая традыцыя з ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча, старшыні Руху “За свабоду”.

Бычкі - куток, дзе сустракаюцца беларусы

Менавіта тут, сярод лясоў і палёў Віцебшчыны, каля хаткі-музея Васіля Быкава, штогод адбываецца ўрачыстая імпрэза святкавання і ўзнагароджванне самых мужных і смелых беларусаў прэміяй “За свабоду думкі”. Іх ўжо 12: паэт Рыгор Барадулін, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, палітык і пісьменнік Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі, краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Марачкін, акцёр і музыка Віктар Шалкевіч, рэжысёр Валерый Мазынскі, які стаў лаўрэатам гэтага года.

Іх імёны вызначыла журы, якое зараз складаецца з гэтага ганаровага тузіна. “З думкі пачынаецца дзейнасць, справа на карысць Беларусі і Свабоды”, - так адзначае спадар Мілінкевіч.

Бычкі - куток, дзе сустракаюцца беларусы

Тут можаш сустрэцца з людзьмі, якіх даўно не бачыў, але яны блізкія табе па духу, тут можна паразмаўляць з творцамі, якія па крупіцы збіраюць беларускую гісторыю, музыку, мову, ўзбагачаючы спадчыну, тут праводзяцца пленэры мастакоў, якія спыняюць час, каб пакінуць нам цудоўныя краявіды і памяць аб людзях, якія ведалі Васіля Быкава з дзяцінства. У гэтым годзе мастакі ўтварылі тут галерэю.

Бычкі - куток, дзе сустракаюцца беларусы

Вельмі шкадавалі прысутныя, што не было гэтым разам роднай сятры пісьменніка – Валянціны Уладзіміраўны Быкавай. Яна ў рэанімацыі Віцебскай абласной бальніцы пасля нападу злачынцы. Напярэдадні свята ўдалося перадаць ёй падарунак: партрэты Васіля Быкава і сям’і, што зрабіў віцебскі сябра БХД Валерый Спаткай.

Бычкі - куток, дзе сустракаюцца беларусы

Выступы, спевы, танцы, сустрэчы, сонца – усё спрыяла цудоўнаму святочнаму настрою.

Яго не сапсавалі ціхушнікі, што сядзелі курамі на плоце сядзібы, пільна назіраючы за прысутнымі.

Для віцебскіх гасцей свята пачалося ля Віцебскай мастацкай школы, дзе вучыўся Васіль Быкаў, каля памятнай дошкі з выявай пісьменніка, а на зваротнай дарозе завіталі на мемарыял “Прарыў”, наведалі ў Вушачах магілу сябра Васіля Быкава, аднаго з першых лаўрэатаў Прэміі, паэта Рыгора Барадуліна.

Добавить комментарий!

Погода в Витебске

Курсы валют

Мы в социальных сетях

Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі