Паліклінічны комплекс у Білева: мутныя перспектывы

30 траўня сябры ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” на чале з каардынатарам ініцыятывы і аргкамітэту БХД Таццянай Севярынец мелі сустрэчу з начальнікам упраўлення аховы здароўя Віцебскай вобласці Юрыем Мікалаевічам Дзеркачом.

Паліклінічны комплекс у Білева: мутныя перспектывы


Шмат пытанняў падрыхтавалі актывісты пасля адказу з упраўлення на чарговы калектыўны зварот. Як заўсёды, у адказе былі пералічаныя дасягненні Віцебскай медыцыны, прыведзены лічбы, колькі і куды патрачана сродкаў на медыцынскія аб’екты, якіх так не хапае гораду, а іх шмат: гэта, паўтару, аніяк не пачатае будаўніцтва паліклінічнага комплекса ў Віцебску ў м-не Білева-2, даўгабуд паліклінікі ў м-не Поўдзень-7А, зацягнуўшыйся рамонт гінекалагічнага корпусу бальніцы №1, бальніцы №2 і г.д.

Напрыканцы адказу нас несправядліва папракнулі, што з 1021-го подпісу 9,5% несапраўдныя, бо, маўляў, работнікі ўпраўлення абтэлефанавалі падпісантаў. ( На справе гэта, першае - няпраўда! другое - парушэнне артыкулу 5 “Гарантыі праў заяўнікоў” Закона аб зваротах грамадзян”).

Ю.М. Дзеркач быў на сваёй хвалі: кожнае пытанне пачынаў забалбатываць. Ведаючы такую яго манеру, мы вымушаныя былі вяртаць яго да сутнасці пытання, тым не менш, па сканчэнні размовы зразумелі: канкрэтных адказаў ён нам так і не даў – накаламуціў ваду, у якой я зараз пытаюся злавіць нейкую хаця б худасочную рыбку праўды:
-- мы реализуем программу до 2020 года… - не тое
--когда будет финансирование.. - не тое
--нерентабельно…???
-- с высокой степенью готовности… - не тое
-- давайте говорить конструктивно.. ---!!!
-- идёт согласование документов… - не тое
-- Татьяна Евгеньевна, а вам я готов предложить работу, вы только придумайте, какую…
Так-так, прапанова гучала, я нават і занятак сабе прыдумала адразу: спецыяліст па сувязях з грамадскасцю…
--Вы нам дапамагаеце, і не трэба станавіцца ў позу. Давайце супрацоўнічаць!—Давайце!
--Давайце пабудуем паліклінікі…-- Давайце, толькі ж у нас такіх магчымасцяў няма, а ў вас ёсць, вы ж нам служыце (Не спадабалася)
--А то вы ўсё пішаце… - І будзем!
--Ведаю, што і ў Воршы, і ў Полацку ўздымаюцца такія пытанні… - Нашыя людзі!
--- Што вы дзеліце: нашыя-вашыя? Усе – нашыя, пра ўсіх наш клопат!—О-о! Правільна, толькі…
Некалькі рыбак трапілі ў садок: калі прагучала пытанне пра шпрыцы, з якімі пацыент павінен прыйсці на забор крыві, Ю.М. Дзеркач адразу ўзяўся за слухалку і з суровым выглядам паразмаўляў з галоўным доктарам паліклінікі №3, пра якую шла гаворка, наматаў той перад носам.
Не паспела адна з суразмоўцаў вярнуцца дадому, паскардзіўшыся, што яна з сынам не можа трапіць да афтальмолага, ілюструючы праблему з вузкімі спецыялістамі, як ёй ужо патэлефанавалі і запрасілі да доктара.
Так што, шаноўныя віцебляне, калі ў вас нешта баліць, а вы не можаце сваечасова прайсці абследаванне ці патрапіць да патрэбнага вам доктара, адразу на прыём да Юрыя Мікалаевіча. Ён добры, дапаможа адразу! Усё будзе добра.

Напрыканцы: асабіста мяне паабяцалі запрасіць на нейкую імпрэзу адкрыцця чагосьці там, чаму будуць вельмі радыя жыхары Білева – “идёт согласование”...

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі