Дэпутаты: на будаўніцтва паліклінік у Віцебску грошай няма

Калі прайсціся па гэтай спасылцы kodeksy-by.com, адкрыецца “Решение № 103 от 29.12.2015 г « Об утверждении Инвестиционной программы г.Витебска на 2016 год “ Витебского городского Совета депутатов.

Дэпутаты: на будаўніцтва паліклінік у Віцебску грошай няма


Вельмі цікавы дакумент, дзе ўсё бачна: што плануецца пабудаваць, мадэрнізаваць, адрамантаваць, пераключыць, хто адказны, хто мае права ўносіць карэктывы ў сродкі на аб’екты, хто кантралюе.

У гэтым Рашэнні ў Главе 2 п.9 запланаваная між іншым паліклініка у мікрараёне Віцебска Поўдзень - 7А. а ў п.12 – дзіцячы сад і школа ў мікрараёне Білева-2. Гучаць гэтыя аб’екты і ў “ПЕРЕЧНЕ” Інвестыцыйнай праграмы (глдзіце п.35, п 43, п. 44).

І паліклініка, і сад паступова патрапілі сюды з Інвестыцыйнай праграмы яшчэ на 2015-ы год. Так, сад пачалі будаваць, і на другім паверсе закінулі, паліклініку, распачатую яшчэ пры цару Гароху, узнавілі і паспяхова закінулі да лепшых часоў.

А цяпер прайдзіцеся па гэтай спасылцы news.vitebsk.cc.
Тут інфармацыя аб тым, што ў Віцебску патрацяць 7,7 млрд. рублей на рэканструкцыю культурна-спартыўнага комплекса ў Летнега амфітэатра. Але гэты аб’ект НЕ ЗАПЛАНАВАНЫ!

У сваім адказе на калектыўны зварот жыхароў м-наў Білева і Поўдзень-7А з патрабаваннем выконваць інвестыцыйны план у дачыненні і паліклінікі, і дзіцячага сада, і школы гарадскі Савет дэпутатаў за подпісам старшыні В.І. Бялевіча піша: грошай няма, трэба спачатку разлічыцца з запазыкамі.

Ну дык, спадарства, усё зразумела! План планам, а робім што захочам! Грошы падаткаплацельшчыкаў разбазарваюцца самым нахабным чынам: то ім хочацца замяніць яшчэ добрыя і крэпкія дзверы ў гарвыканкаме, то асвятліць высотку, то адрамантаваць культурна-спартыўны комплекс, то ў іх зноўку спаўзае лесвіца з Успенскай горкі, то плітка на прывакзальнай плошчы штогод крышыцца і мяняецца, то…

Цікава, як на гэтыя танцы паглядзіць абласная і Генеральная пракуратуры і Камітэт дзяржкантролю? Зараз пытанне будзе да іх. Тэст на вашывасць.

А пакуль я 23 тращня адправіла Віцебскаму гарадскому Савету дэпутатаў электронны зварот, зарэгістраваны пад №2463, з адмысловымі пытаннямі наконт незаконнага парушэння Інвестыцыйнага плана горада.
Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі