Замалёўкі бабулі-2

Зранку дзед вядзе Грыньку на трэніроўку. Той будучы грэка-рымлянін. Мы з Сонечкай на гаспадарцы, потым ідзем за нашым барцом, каб далей, як заўсёды, прагуляцца па травеньскаму Віцебску. Соня - на роліках, бабуля - подбегам за ёй.

Замалёўкі бабулі-2


Вось і Грыня нас пабачыў, бяжыць з залі.

Замалёўкі бабулі-2


Прапаную маршрут у батанічны сад, маю думку праверыць: што там з капліцай? (Па восені змагаліся, каб будынак не зносілі, а перадалі каталікам, так і павінна было атрымацца). Але ў унукаў свой маршрут, што зробіш, -плошча Перамогі. Там ўжо працуюць фантаны. Сонечцы ёсць дзе разгуляцца. Грыня цягне ў парк Пераможцаў, праз вуліцу, на беразе Дзвіны - музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам. Народу амаль няма. Групка падлеткаў рыхтуецца да якога ўрачыстага прабегу, пара-тройка бацькоў з малымі. Віцебск, пэўна, выехаў на лецішчы, каб папрацаваць на будучую абяцана галодную зіму.

Замалёўкі бабулі-2


Грыня дае волю фантазіі, даследуе тэхніку, вядзе нябачны бой. Сонечка прытамілася, скінула ролікі, асядлала самалёт, пазіруе. Паддаўшыся Грышкаваму азарту, вядзе з ім прыцэльны агонь з ракетнай устаноўкі.

Замалёўкі бабулі-2


Гэты парк любяць дзеці, круцяць у танкаў-самалетаў-самаходак-пушак-верталётаў усё, што круціцца, поўзаюць па іх, прыгаюць. Забава! Амаль на ўсіх машынах пазначана: “.. . Прымаў удзел у ваенных дзеянняў у Афганістане”. Ганебная для былога СССР вайна… Пакуль не хачу малым сапсаваць настрой ды распавядаць, што ўсё гэта створана, каб забіваць. Няхай пакуль гуляюць… Сама гэты музей не люблю з-за гэтай тэхнікі, з кожнага жэрла – хлусня, смерць, бяда.

Замалёўкі бабулі-2




Каб пазбавіцца гэтых думак, запрашаю унучыкаў наведаць нашае міндалёвае дрэўца, адзінае ў горадзе, якое так прыгожа-экзатычна цвіце. Расце яно недалёка - толькі з горкі спусціцца да тэатра. Па дарозе “экзаменую” малых: што за вуліца? Колькі гадоў царкве? Чыё імя носіць наш Віцебскі акадэмічны тэатр? - ужо ведаюць!

Замалёўкі бабулі-2


Вось і міндаль! Як жа прыгожа расцвёў! Вітаемся з ім.

Стаміліся мае шчабятунчыкі, едзем дадому, дзе ўжо чакаюць дзядулявы прысмакі.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі