Міхаіл Волкаў: я прывык сваю работу выконваць якасна

Яму цяжка, што не выкананыя галоўныя пункты праграмы, з якой ішоў на выбары: паліклінічны комплекс у м-не Білева-2 нават не пачаты, там жа не пабудаваныя школа і дзіцячы сад, не прыбудаваны да школы №46 басейн, які павінен быў стаць галоўнай фізкультурна-аздараўленчай пляцоўкай для ўсяго Білева, не дабудавана паліклініка ў м-не Поўдзень - 7.

Міхаіл Волкаў:  я прывык сваю работу выконваць якасна


Гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе агучыў падчас сустрэчы з выбарцамі акругі ды кіраўніком ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх”, каардынатарам стваранай партыі БХД па Віцебску і вобласці Таццянай Севярынец.

Адзначыў, што амаль на кожнай сесіі абл- і гарсавету падымае гэтыя пытанні, спрабуе знайсці нейкія рашэнні, але татальны дэфіцыт бюджэту вобласці не дазваляе выканаць абяцанні.

Усе апошнія Законы, прынятыя Палатай, накіраваны на ўратаванне бюджэту краіны – так патлумачыў ён суразмоўцам. Інакш і не змог бы патлумачыць, таму што сам Волкаў - чалавек сістэмы, хаця чэсны і самакрытычны.

У Палаце Міхаіл Волкаў - намеснік старшыні камісіі па адукацыі. навукі і культуры. Пра працу камісіі распавядаў шмат. Распрацаваў прапановы па рэфармаванню сярэдняй школы. Дзіўнага тут няма: Міхаіл Мікалаевіч - Народны настаўнік, 38 гадоў жыцця аддаў школе, матэматык, які распрацаваў і ажыццявіў аўтарскую праграму выкладання матэматыкі, падрыхтаваў дзесяткі пераможцаў міжнародных алімпіяд па матэматыцы.

Гэтая размова яшчэ раз пацвердзіла: нічога не можа быць добрага ў краіне, дзе органы самакіравання любога ўзроўню самі не кіруюць, прызнаюць указы самавызначанага кіраўніка вышэй за Канстытуцыю, дзе квітнее карупцыя, дзе за стабільнасць прымаецца застой ва ўсіх галінах нашага жыцця, дзе галоўны расход бюджэта ідзе на ўтрыманне сілавых структур і чыноўнікаў, будаўніцтва палацаў і рэзідэнцый.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі