Выбаршчыкі Віцебска напісалі ліст дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Сяргею Бохану

Сябра стваранай партыі БХД Алёна Шабуня перадала ў рэдакцыю адкрыты ліст выбаршчыкаў Віцебска дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Сяргею Бохану.

Выбаршчыкі Віцебска напісалі ліст дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Сяргею Бохану

Чатыры гады таму ў сваёй перадвыбарнай праграме ("Віцьбічы" 15 верасня 2012 года) ён даваў абяцанні сваім выбаршчыкам. Прыйшоў час падводзіць вынікі праведзенай працы. У сувязі з гэтым, наспелі пытанні, заснаваныя на абяцаннях, і на якія выбаршчыкі чакаюць канкрэтных адказаў ад Сяргея Бохана.

-Сяргей Мікалаевіч, што менавіта Вы зрабілі для забеспячэння палітычнай і эканамічнай стабільнасці нашай дзяржавы і як гэта паўплывала на павышэнне дабрабыту грамадзян?
-Колькі адкрыта сучасных вытворчасцей?

-Як менавіта ўдасканалена сістэма падаткаабкладання? Наколькі яна спрошчаная і зніжаны падатковы цяжар? Вы абяцалі, што гэтыя змяненні будуць спрыяць мадэрнізацыі вытворчасці і павышэнню зарабкаў. На колькі і ў каго вырасла зарплата за чатыры гады?

-Якую падтрымку атрымліваюць маладыя сем'і? Якія створаны ўмовы для дэмаграфічнага росту, павелічэння працягласці жыцця і нараджальнасці?

-Як забяспечваецца годны ўзровень пенсій і сацыяльных дапамог?

-На колькі павышаны зарабак работнікам сацыяльнай сферы, медыцыны, культуры?
Таксама Вы абяцалі сваім выбаршчыкам:

-капітальный рамонт жылога фонду, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, арганізацыю сучасных дзіцячых і спартыўных пляцовак;

-будаўніцтва аўтамабільнага пуцеправода ў раёне Полацкага рынка;

-перапрафіляванне ААТ «Віцебскі вінаробны завод» на выпуск новай безалкагольнай прадукцыі;

-працяг рэканструкцыі вуліц Гагарына, Цітова, Ленінградскай, будаўніцтва новага жылля і бізнес-цэнтраў;

-вырашэнне пытанняў прыватнай забудовы (асфальтаванне вуліц, паляпшэнне асвятлення, газіфікацыя, водазабеспячэнне);

-правядзенне электрыфікацыі чыгуначных шляхоў па маршруце Віцебск-Орша, што дасць магчымасць выкарыстоўваць сучасныя электрацягнікі і палепшыць экалагічную абстаноўку ў рэгіёне;

-стварэнне унутрыгарадскога чыгуначнага маршруту, які злучыць вакзал і мікрараёны, якія актыўна забудоўваюцца;

- рэалізацыя праекта выкарыстання высакахуткасных рэйкавых аўтобусаў па маршрутах Віцебск - Гарадок, Віцебск - Лёзна, Віцебск - Багушэўск;

-стварэнне Міжнароднага Шагалаўскага цэнтра ў правабярэжным гістарычным раёне па вуліцы Пакроўскай і музейнага комплексу па вуліцы Калініна з прыцягненнем інвестараў.

-Сяргей Мікалаевіч, "як грамадзянін, адданы роднаму краю", што Вы зрабілі для таго, каб "бачыць Беларусь і наш рэгіён квітнеючымі і дынамічна развіваючымі, а жыхароў - заможнымі, якія маюць спакой, радасць, здароўе і ўпэўненнасць у заўтрашнім дні"?

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі