Куды знікае бюджэт Віцебска ці каму спатрэбіліся 200 мільёнаў?

Віцебскі гарвыванкам абвесціў тэндэр на замену дзвярэй кабінетаў на чацвёртым паверсе гарвыканкама, што знаходзіцца на вуліцы Замкавая,4. Тэндэр абвесцілі недзе ў сакавіку, а яшчэ ад 09.12.2015 года старшыня гарвыканкама Мікалайкін В.П. распарадзіўся (№9948) прыняць да выканання дачэрняму прадпрыемству “Упраўленне капітальнага будаўніцтва г. Віцебска” функцыі замоўцы па праектаванню і будаўніцтву аб’екта “Текущий ремонт помещений 4-го этажа здания Витебского горисполкома по адресу: Витебск, ул. Замковая, 4”.

Куды знікае  бюджэт Віцебска ці каму спатрэбіліся 200 мільёнаў?


Стварылася адпаведная камісія для вывучэння стану дзвярэй, складання акту (2 з нечым мільёны) ды вызначэння кошту працы. Акт падпісала намеснік дырэктара УКСу Хахлова Т.А. Дарэчы, з трох чальцоў той камісіі подпіс толькі Хахловай Т.А. Даты абследавання няма. Спатрэбілася 200 мільёнаў рублёў на замену тых дзвярэй.

Мы паглядзелі на тыя дзверы на чацвёртым паверсе па адрасе вуліца Замкавая,4. А таксама і па адрасе вуліца Леніна, 32, - гэта ўсё Віцебскі гарвыканкам, так размеркаваныя кабінеты чынавенства ў адпаведнасці ад вагі. Больш важныя – па Леніна, 32, меньш – па Замкавай,4. Суадносна па Леніна – еўрарамонт, такія крыху велічныя дзверы, па Замкавай – больш сціплыя, яшчэ моцныя і такія, бюракратычныя. Ад дэфіцыту бюджэту. Так і ўяўляецца: прыходзіць Мікалай Пятровіч да Віктара Паўлавіча і енчыць: “Віктар Палыч, а, Віктар Палыч, памяняй дзверы ў кабінеце, а то ў Пятра Пятровіча пямянялі, такія прыгожыя. А я што – горшы?”

На кожны запыт па невыкананых гарвыканкамам абяцаннях пабудаваць, адрамантаваць, стварыць, зрабіць – адказ толькі адзін: грошай няма!

Па неафіцыйных дадзеных, на дабудову (з 2010 года!!!) паліклінікі ў м-не Поўдзень-7 выдаткоўваюць 300 мільёнаў… А паліклініка была ў планах горада на 2015-ы год, перанеслі на 2016-ы…

Адгадайце, што адбудзецца хутчэй: замена дзвярэй на чацвёртым паверсе гарвыканкама альбо дабудуецца паліклініка на Поўдні-7, альбо дзіцячы садок ў Білева-2, альбо школа ў тым жа Білева, альбо паліклінічны комплекс там жа, альбо скончыцца рамонт гінекалогіі бальніцы №1 па вуліцы Хмяльніцкага, альбо…? Альбо дзверы мяняць ніхто і не думае, а 200 мільёнаў, ну, мала каму яны патрэбныя?

Куды знікае  бюджэт Віцебска ці каму спатрэбіліся 200 мільёнаў?


Куды знікае  бюджэт Віцебска ці каму спатрэбіліся 200 мільёнаў?


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі