У Віцебску адбылася творчая сустрэча з героем стужкі “Я лічу, што я шчаслівы”

16 лютага ў Віцебску адбылася творчая сустрэча з аўтарамі стужкі "Я лічу, што я шчаслівы" і з яе героем - паэтам і бардам, сябрам БАЖа, сябрам аргкамітэта БХД Георгіем Станкевічам. Настаўнік, гаспадар, які кінуў горад, перабраўся ў вёску, завёў невялікую гаспадарку, выдае газету "Крывінка" (па назве рачулкі, на беразе якой стаіць яго дом).

У Віцебску адбылася творчая сустрэча з героем стужкі  “Я лічу, што я шчаслівы”


Георгій Станкевіч вядомы не толькі ў Бешанковічах, але і па ўсёй Віцебшчыне. Чалавек апантаны, ён упэўнены, што кожны павінен пакінуць добры след на зямлі, выканаць сваё прызначэнне. У сям'і размаўляюць па-беларуску, па-беларуску піша і вершы. У яго 5 вершаваных зборнікаў. Вельмі любіць песні Уладзіміра Высоцкага, 15 з іх пераклаў на беларускую мову. Музыку піша сам, выконвае свае песні перад усімі, каму гэта патрэбна, чыя душа прагне беларускага слова, кранальнай лірыкі, баявога настрою.

Трэба адзначыць, што улады тройчы спрабавалі зачыніць "Крывінку", судзілі спадара Георгія, прызначалі вялікія штрафы, але ён упэўнены, што яго газета патрэбна людзям -- яе чакаюць, чытаюць, абмяркоўваюць, дзеляцца з суседзямі. Дзякуй, што Вы ёсць, спадар Георгій!

У Віцебску адбылася творчая сустрэча з героем стужкі  “Я лічу, што я шчаслівы”

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі