Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі

Зіма ў Віцебск прыйшла Даніэлай і Эмай. Добрыя цыклоны. Бо як жа дзеткам зімой і без снегу?

Суботнім ранкам, 16 студзеня, выправіліся з унукамі на плошчу Перамогі, дзе вучні школ Віцебска зладзілі конкурс снегавых постацяў.

Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


А якія малойцы! Каго і чаго толькі не наляпілі! Тут табе і дамок бабкі Ёжкі, і коткі, і сабакі цэлымі гуртамі, і вясёлая малпачка! Нават курыца з цыпляткамі! Настаўнікі раўніва аберагалі іх, пакуль важная камісія не ацэніць, не дазвалялі нікому забрацца на велізарнага, з добрае лецішча, цмока, альбо замак.

Цудоўна, што ў Віцебску свята снегу не адмянілі, нягледзячы на неспрыяльны прагноз надвор’я і снег, які зранку ўжо пачаў наноў завальваць горад.

Музыка, конкурсы, гульні, а мае малыя дзе рыдлёвачкамі, дзе рукамі пачалі будаваць свой снегавы замак - натхніліся!
На завяршэнне нашай святочнай прагулкі ім захацелася пакатацца на махнатых поні.
Ледзь выцягнула ўнукаў з плошчы, бо ўжо сама магла стаць аледзянелай постаццю. А ім нічога! Шчаслівы час - дзяцінства! І добрае свята!

Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


Свята снегу ў Віцебску. Замалёўкі бабулі


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі