У Віцебску жанчыны натхняліся прыкладам славутых беларусак

20 снежня ў Віцебску адбылося паседжанне клубу жаночага лідэрства. Прысутныя паслухалі натхняльны расповед пра жанчын, імёнаў якіх, на жаль, няма ў афіцыйных падручніках: Палута Бадунова - адна з заснавальнікаў БНР, Магдалена Радзівілл - княгіня, мецэнатка, якая падтрымлівала дзеячоў беларускага адраджэння, Эмілія Плятэр - "беларуская, літоўская, польская Жана Д’арк. Паглядзелі фільмы Белсату, прысвечаныя Палуце і Эміліі, пачулі верш Адама Міцкевіча, прысвечаны асобе Эміліі Плятэр "Смерць палкоўніка". Правялі гістарычныя паралелі.

У Віцебску жанчыны натхняліся прыкладам славутых беларусак


На сустрэчы вызначыліся з наступнай дзейнасцю пры падрыхтоўцы да парламенцкай кампаніі. Заахвоцілі прысутных з Асвеі, Езярышча, Глубокага, Полацка, Наваполацка, Ворша - да збору подпісаў у абарону жыцця, ды сабралі ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які загінуў пад Данецкам за свабоду Украіны ад расейскіх захопнікаў ў жніўні, ды ў дапамогу Ірыне Моцнай, несправядліва асуджанай год таму.

У Віцебску жанчыны натхняліся прыкладам славутых беларусак


У Віцебску жанчыны натхняліся прыкладам славутых беларусак

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі