У Віцебску пачалі праектаванне смеццеперапрацоўчага камбіната, за які змагаліся актывісты БХД

У Віцебску ўлады пачалі праектаванне смеццеперапрацоўчага камбіната, будаўніцтва якога мусіла пачацца яшчэ ў 2011 годзе і з-за якога мясцовыя актывісты Беларуская Хрысціянскай Дэмакратыі бесперапынна турбавалі аблвыканкам. Толькі ў 2014 годзе ў падтрымку камбінату было сабрана каля 1000 подпісаў гараджанаў.

У Віцебску пачалі праектаванне смеццеперапрацоўчага камбіната, за які змагаліся актывісты БХД



Як паведамляе БелТА, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус заявіў на ток-шоу ў Віцебскім дзяржуніверсітэце ім. П.Машэрава, што ўлады прыступілі да праектавання ў Віцебску буйнога смеццеперапрацоўчага прадпрыемства на 200 тыс. т.

«Фактычна аналагаў яму ў Беларусі няма. Дзейнасць прадпрыемства ўключае сартаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў. Адходы паперы, плёнкі, ПЭТ-бутэлек і цяпер здабываюцца і перапрацоўваюцца, але мы пойдзем далей: рэшткі ад гэтай перапрацоўкі будуць таксама сартавацца. Прыкладна з 20% будзе атрымлівацца біямаса, якая задзейнічаецца ў азеляненні Віцебска. Астатняе - від паліва, якое спальваецца ў прамысловых катлах. Пакуль такіх на тэрыторыі вобласці няма, але мы паралельна займаемся распрацоўкай кацельняў, дзе такое паліва будзе выкарыстоўвацца», - сказаў ён.

bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску