На Віцебшчыне адкрылі дом-музей Івана Сікоры

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


У Алашках, што ў Шаркаўшчынскім раёне, адкрылі дом-музей знакамітага садавода Івана Сікоры. Сядзібу, дзе жыў заслужаны аграном БССР, у свой час выратавала ад разбурэння грамадская актывістка Ада Райчонак.
Хата Івана Сікоры ўжо была куплена і новы гаспадар збіраўся разабраць як на дровы. “Гэта была б ганьба для ўсіх нас, яго нашчадкаў, землякоў, калі б мы дазволілі гэта зрабіць”, – кажа Ада Райчонак. З дапамогай грамадскасці яна выкупіла дом і каля пятнадцаці гадоў даглядала за ім. Але сядзіба Івана Сікоры знаходзіцца на адлегласці каля паўсотні кіламетраў ад яе Германавічаў, і рабіць гэта было цяжка. Таму ў мінулым годзе яна перадала дом дзяржаве.

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


У хаце зрабілі рамонт. І зараз тут адкрылі дом-музей Івана Паўлавіча Сікоры. Адбылося гэта падчас свята Яблычнага Спаса, правядзенне якога стала традыцыяй на радзіме знакамітага садавода.

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


Адкрылі дом-музей кіраўнік Шаркаўшчынскага раёна Мікалай Баговіч і дырэктар музея Івана Сікоры Наталля Перхуровіч. Адбылася першая экскурсія, якую правялі супрацоўнікі музея.

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


У доме-музеі змясцілі копію партрэта Льва Талстога, з якім Іван Паўлавіч вёў перапіску. Арыгінал партрэта захоўваецца ў сваякоў садавода. Свой партрэт з аўтографам знакаміты пісьменнік даслаў будучаму садаводу ў 1907 годзе.

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


Ніна Брэсцкая працавала пад кіраўніцтвам Івана Паўлавіча. Яна падаравала для музея кнігу з аўтографам садавода, якую Сікора ўручыў ёй за добрую працу. А Ада Райчонак перадала ў музей тэчку з лістамі знакамітага садавода, якую яна шмат год захоўвала.


На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


Тэчка з лістамі Івана Сікоры

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


На свяце было шмат музыкі, песень, конкурсаў, паэты чыталі свае вершы. А жыхар суседняй Жукоўшчыны Язэп Квач прачытаў цэлую паэму пра касцоў, у якой назваў усіх мужчын навакольных вёсак, што яшчэ нядаўна жылі тут. Завіталі на свята ў якасці ганаровых гасцей і ўнукі Івана Сікоры.

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры



Госці маглі пакатацца на коннай павозцы, на ладдзі па возеры, пачаставацца шашлыкамі. Свята працягвалася да позняга вечара.Сёлетняе свята выйшла за рамкі мясцовага, бо ў гэты дзень былі тут госці з суседніх раёнаў, Віцебска, Мінска і нават з Даўгаўпілса.

На Віцебшчыне адкрылі  дом-музей Івана Сікоры


Помнік яблыку, усталяваны ў мінулым годзе

Іван Сікора (1885–1966) — селекцыянер-аматар, які вывеў каля 500 гатункаў яблыні, каля 100 — ігрушаў, больш за сто формаў ляшчыны, а таксама гатункі сліваў, бэзу, ружаў і іншыя.
Написал: Таццяна 27 августа 2014 08:31
Вельмі шкада, што справы клікалі, і мы не змаглі пабыць на свяце да канца. Тым больш, даўжэй пагутарыць з такім чалавекам, як Ада Эльеўна Райчонак, выратавальніцай дому Сікоры.

Написал: ikjydpbgae 29 ноября 2014 08:51
buy electronic cigarette e cigarette forum , ecigs best electronic cigarette , electronic cigarettes ecig forum , electronic cigarette reviews electronic cigarette starter kit , electronic cigarette reviews ecigs , ecigarette

Написал: Enis 26 мая 2015 13:45
People nollrmay pay me for this and you are giving it away!

Добавить комментарий!

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код:






Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі