Віцебскія ўлады ўзяліся за будаўніцтва завода, за які змагалася БХД

Упраўленнем капітальнага будаўніцтва Віцебска аб'яўлены тэндар на выкананне праектна-пошукавых работ па будаўніцтве смеццеперапрацоўчага сартавальнага завода.

Віцебскія ўлады ўзяліся за будаўніцтва завода, за які змагалася БХД


Перадінвестыцыйная дакументацыя, згодна з умовамі тэндару, павінна быць гатовая ўжо да канца 2015 года. Затым, пасля правядзення ўсіх узгадненняў і экспертыз, на працягу чатырох месяцаў (сакавік-чэрвень 2016 года) павінен быць падрыхтаваны архітэктурны праект. Кошт праектна-пошукавых работ, без уліку кошту экспертыз, ацэньваецца ў 7,3 млрд рублёў, з іх 1,4 млрд рублёў будзе выдаткавана на перадінвестыцыйную дакументацыю. Фінансавацца работы павінны са сродкаў дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Пад будучы завод адводзяць крыху больш за 10 гектар зямель, якія належаць ДЛГУ «Віцебскі лясгас» і ААТ «Ліпаўцы», якія знаходзяцца паміж вёскамі Копці і Касачы. Пры гэтым 1.18 гектара занятыя ворныя землі, а 8,9 гектара ўваходзяць у лясны фонд і адносяцца да лясоў I групы, у тым ліку 8,8 гектара пакрытыя лесам. УКБ Віцебска павінен высечы гэты лес і рэалізаваць драўніну. Пры гэтым страты, звязаныя з стратамі сельскагаспадарчай і лясной вытворчасці, а таксама са зносам аб'ектаў нерухомасці ацэньваюцца ў 1 млрд 241 млн 310 тыс рублёў.

Згодна з тэхнічным умовам завод павінен перапрацоўваць 100 000 тон смецця ў год. Тэхналогія і абсталяванне завода павінны забяспечваць сартаванне цвёрдых камунальных адходаў з атрыманнем другасных матэрыялаў (макулатуры, шкла, ПЭТ-бутэлек, пластмасы, чорных і каляровых металаў; перапрацоўку ПЭТ-бутэлек і пластмас; выраб кампосту; выраб RDF-паліва.

Плануецца, што завод будзе працаваць 305 дзён у годзе ў дзве змены, а лінія сартавання забяспечыць 100 новых працоўных месцаў. Пры гэтым на прадпрыемстве павінна быць прадугледжана аўтаматычная сістэма кіравання тэхналагічным працэсам.

Як паведамлялі «Народныя навіны Віцебска», у траўні 2014 года ў адказ на калектыўны зварот грамадзян з нагоды будаўніцтва смеццеперапрацоўчага комплекса і палігона цвёрдых камунальных адходаў у Віцебску аблвыканкам адказаў БХД, што не ўдалося знайсці інвестара для будаўніцтва гэтага прадпрыемства.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску