Віталь Рымашэўскі: уладам няма чаго прапанаваць, апроч брутальнага спайвання

Віталь Рымашэўскі: уладам няма чаго прапанаваць, апроч брутальнага спайванняГалоўным слоганам і сутнасцю палітыкі дзеючай улады павінен стаць слоган “відовішчаў і гарэлкі”. Такое меркаванне выказаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, каментуючы адмену абмежаванняў па продажу алкаголю ў Менску.

Віталь Рымашэўскі: уладам няма чаго прапанаваць, апроч брутальнага спайвання


“Адмяняючы абмежаванні на продаж алкаголю, якія былі прынятыя ў адказ на патрабаванні жыхароў Менску і не сустрэлі пярэчання з боку грамадзян краіны, яна дэманструе, што апроч брутальнага спайвання і падману ім няма чаго прапанаваць грамадзянам”, - заявіў ён.

“Дзеля хуткага папаўнення бюджэтаў улада ахвяруе здароўем і дабрабытам беларускіх грамадзян і сем’яў. Дабрабытам усёй Беларусі. Спайванне насельніцтва абарочваецца велізарнымі эканамічнымі стратамі праз выдаткі на медыцыну і ліквідацыю іншых наступстваў алкагалізацыі. Гэтыя выдаткі ніякія не пакрывацца даходамі ад продажу алкаголю. Разбітыя сем’і, страчаныя жыцці людзей наогул вылічыць у фінансавым вымярэнні немагчыма”, - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Ён адзначыў, што “цяпер за кожнае страчанае жыццё па прычыне алкаголю нясе персанальную адказнасць улада і Аляксандр Лукашэнка, на нарадзе з удзелам якога быў санкцыянаваны новы этап спайвання беларуса, знішчэння беларускай нацыі”.

“У падтрымку абмежавання продажу алкаголю выказаліся тысячы грамадзян, іх подпісы накіравалі органам улады. Але спачатку пайшоўшы на саступкі, улады зноў ігнаруюць волю народу. Беларускія хрысціянскія дэмакраты будуць намагацца адмены гэтага рашэння, будзем працягваць барацьбу ў абарону беларусаў, абарону беларускіх дзяцей ад алкаголю”, - дадаў Віталь Рымашэўскі.

bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску