Дзеля каго грукаем мы ў дзверы?

Збор подпісаў за што-небудзь - сваеасаблівы скан стану грамадства, яго настрою, стаўлення да жыцця. Грамадская ініцыятыва “За якасную медыцыну ў Віцебску” другі год, амаль бесперапынна, працуе над гэтай праблемай. За намі—каля 8 тысячаў подпісаў пад калектыўнымі зваротамі спачатку за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Віцебска Білева,1,2,3, потым - болей, праз шырокае апытанне жыхароў па праблемах медыцыны, высвятленне іх і вывучэнне, падачы подпісаў ў адпаведныя ўстановы, уключна з Міністэрствам аховы здароўя, прыёмы ў гарадскога начальства, сустрэчы, ліставанні і скаргі.

Дзеля каго грукаем мы ў дзверы?


Вырваныя абяцанні пачаць будоўлю паліклінічнага комплексу ў Білева ў 2015 годзе, адсочванне за ўзноўленым будаўніцтвам паліклінікі ў мікрараёне “Поўдзень-7” (3 гады марнавалася ў летаргічным сне), за бясконцым рамонтам 1-га корпусу абласной інфекцыйнай бальніцы, бальніцы №2, мноствам арганізацыйных праблем у галіне медыцыны прывялі нас да жадання даць кардынальныя прапановы па яе рэфармаванню. Вось пад гэтыя прапановы подпісы і збіраем.

Дзеля каго грукаем мы ў дзверы?


У Білева прасцей. Там жыве ў асноўным моладзь, шматдзетныя сем’і. Людзі там яшчэ вераць у светлую будучыню. Мікрараёны “Поўдзень-4,5, 6,7 ужо паспелі састарэць. І калі ў Білева мы невялікай камандай маглі за вечар сабраць каля 300 подпісаў, то тут усё значна складаней.

--Добры вечар! Збіраем подпісы за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўванню ў Віцебску…(так пачынаем свой мэседж)

1.-- Якая медыцына? Ідзіце адкуль прыйшлі!-дзверы злосна зачыняюцца за раз’юшанай гаспадыняй.

2.—Ідзіце прэч са сваімі дактарамі! Ледзь жывая выпісалася з бальніцы!
3—Нічога не хачу! Ніякія подпісы ставіць не буду!

4. –Нічога мне не трэба!

5. Выслухоўвае, чытае зварот, аналізуе прапановы, распавядае пра свае болькі --то добра, але нічога не зменіцца, усё ў заняпадзе. Не веру!

6.—А дзе грошы ўзяць?-Дык мы ж прапануем…—Раскрадуць усё роўна!

7.—Добрая справа! Дзякуй вам! Поспехаў!

Апошняе чуем значна радзей. На прапанову далучыцца і дапамагчы, у асноўным, у адказ ці маўчанне, быццам і не пачулі, ці прабачэнне, што моцна занятыя, бо дзеці, карміць трэба, зарабляць.

І паўстае за ўсімі гэтымі дыялогамі знявераны, спусташоны, абыякавы нават да сябе беларус. І шкада яго, і балюча за яго. Ён ні да чаго не варты: ні да супраціву, ні да пратэсту, ні да якога іншага кроку,каб нешта змяніць. Ён забіты і загнаны, нікому не верыць, усяго баіцца, ён будзе душыцца ў чарзе за бясплатнай кока-колай ці чыпсамі, глядзець свой тэлевізар, крычаць з-за дзвярэй, альбо крадком, зазірнуўшы ў вочка, адыйдзе ад іх, калі нехта пасунецца з нейкай ініцыятывай.

Хто вінаваты, што ён стаў такім?

СІСТЭМА. Гэты шматжэрны монстр з тупым позіркам забойцы. Шафа-амапавец, які прагне крыві, тлусты самазадаволены чыноўнік, які шапаціць у кішэні накрадзенымі грашыма.

Але ёсць, праглядаюць твары з прыязнай усмешкай, з палаючымі яшчэ марамі вачыма. З жаданнем жыць прыстойна ў роднай Беларусі.

Дзеля іх і дзеля тых, знявераных і абыякавых, грукаем мы ў дзверы.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску