Віцебская пракуратура не захацела разбірацца з мясцовымі чарнасоценцамі

Пракуратура Віцебскай вобласці перанакіравала калектыўны зварот жыхароў Віцебскай вобласці наконт дзейнасці ваенізаваных прарасійскіх некамерцыйных арганізацый у Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Пра гэта гаворыцца ў адказе, дасланым каардынатару аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Таццяне Севярынец.

 Віцебская пракуратура не захацела разбірацца з мясцовымі чарнасоценцамі


Зроблена гэта "для арганізацыі праверкі з прыцягненнем структурных падраздзяленняў аблвыканкама -- галоўнага ўпраўлення юстыцыі, упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, упраўлення адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх, а таксама органаў унутраных спраў".

Пра высновы і прынятае рашэнне прапанавана давесці заяўнікам і ў пракуратуру вобласці.

Нагадаем, каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацый. Заяву падпісалі жыхары Віцебска, Глыбокага, Оршы, Наваполацка, Віцебскага і Аршанскага раёну ды іншых.

bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску