Беларускі асілак Кірыл Шымко працягнуў вежавы кран вагой 118 тон

Рэкардсмен кнігі рэкордаў Гінеса беларус Кірыл Шымко 27 траўня зрушыў з месца і працягнуў вежавы кран вагой 118 тон на адлегласць 143 см 5 мм на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі жылога комплексу "Чайкоўскі", паведамляе БЕЛТА.

center]Беларускі асілак Кірыл Шымко працягнуў вежавы кран вагой 118 тон[/center]

Гэта быў чарговы рэкорд спартсмена. Шымко адзначыў, што такога выніку дастаткова, каб занесці дасягненне ў Кнігу рэкордаў Гінеса, а таксама - пазітыўны прыклад здаровага ладу жыцця.

Спартсмен распавёў, што займаецца больш як цяжкаатлет. Надае час на развіццё сухажылляў, звязкаў. Таму гэтыя рэкорды звязаныя з ізаметрычнымі практыкаваннямі. Пасля трэніровак лепшы адпачынак - сон.

Падтрымаць Кірыла Шымко на будаўнічую плацоўку прыйшлі яго сябры, прадстаўнікі МУС, Мінспорту, журналісты беларускіх і замежных выданняў.

Кірыл Шымко ўжо ўсталёўваў шмат рэкордаў, некаторыя афіцыйна зарэгістраваныя. Восенню 2006 года ён зрушыў з месца і працягнуў пасажырскі самалёт Боінг-737, у сакавіку 2007-га - чыгуначны састаў, які складаўся з пяці пасажырскіх вагонаў агульнай вагой 250 т, у ліпені 2007-га - самалёт Іл-76 вагой 150 т. У 2008 Сёлета ўпершыню ў свеце Кірыл разам з Паўлам Сарокам ссунулі з месца і працягнулі легендарны танк Т-34. У 2011 годзе ён усталяваў рэкорд свету, ссунуўшы кар'ерны самазвал БелАЗ вагой 55 т, а ў 2013 годзе атлет змог працягнуць за сабой танк Вялікай Айчыннай вайны Т-26.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі