Беларускія хакеісты на ЧС-2016 згуляюць у Санкт-Пецярбургу ў групе з чэмпіёнамі свету

Ужо вядомыя склады груп чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе з 6 па 22 траўня 2016 года ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Беларускія хакеісты на ЧС-2016 згуляюць у Санкт-Пецярбургу ў групе з чэмпіёнамі свету


Беларуская зборная займае дзевятае месца ў рэйтынгу ІІХФ. Яна згуляе з чэмпіёнамі з Канады, бронзавымі прызёрамі - амерыканцамі, а таксама камандамі Фінляндыі, Славакіі, Францыі, Германіі і Венгрыі. Усе гэтыя каманды ўвайшлі ў групу «А». Яны будуць спаборнічаць паміж сабой у Санкт-Пецярбургу, у спарткомплексе "Юбілейны", паведамляе БелаПАН.
Каманды Францыі і Германіі валодаюць імунітэтам ад вылету з топ-дывізіёна, паколькі ЧС-2017 пройдзе ў Кёльне і Парыжы, гэта ўскладняе становішча беларускай каманды.

У групу «B» ўвайшлі зборныя Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана. Яны на чэмпіянаце будуць гуляць у Маскве.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі