Вікторыя Азаранка паднялася на 27-е месца, Марыя Шарапава стала другой ракеткай планеты

Абнавіўся рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА). У ім беларуска Вікторыя Азаранка займае 27-е месца, падняўшыся на дзве пазіцыі і маючы цяпер 1733 ачкі, паведамляе БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка паднялася на 27-е месца, Марыя Шарапава стала другой ракеткай планеты


Вікторыя Азаранка на мінулым тыдні дабралася да чвэрцьфіналу прадстаўнічага турніру ў Рыме, саступіўшы расіянцы Марыі Шарапавай. Шарапава перамагла на грунтавых кортах італьянскай сталіцы і заняла другую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, зрушыўшы на трэцюю румынку Сімону Халеп.

Палепшылі свае пазіцыі і яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Вольга Гаварцова з 126-га перамясцілася на 123-е месца, набраўшы 439 балаў. Аляксандра Сасновіч з 141-й пазіцыі паднялася на 125-ю, маючы 431 ачко.

Першая дзясятка сусветнага жаночага рэйтынгу:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 9361 ачко,
2. Марыя Шарапава (Расія) - 7710,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 7360,
4. Петра Квітова (Чэхія) - 6 760,
5. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4940,
6. Эжэні Бушар (Канада) - 4167,
7. Ана Іванавіч (Сербія) - 3655,
8. Карла Суарэс-Наваро (Іспанія) - 3645,
9. Кацярына Макарава (Расія) - 3510,
10. Андрэа Петкавіч (Германія) - 3315.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі