Вук Рашовіч стаў галоўным трэнерам ФК "Дынама-Мінск"

11 траўня Вук Рашовіч, сербскі спецыяліст, афіцыйна стаў галоўным трэнерам ФК "Дынама-Мінск". Да гэтага ён займаў пасаду спартыўнага дырэктара, і выконваў абавязкі галоўнага трэнера, паведамляе ФК "Дынама-Мінск".

Вук Рашовіч стаў галоўным трэнерам ФК "Дынама-Мінск"


Пад яго кіраўніцтвам дынамаўцы згулялі адзін матч, перамогшы ў чацвёртым туры чэмпіянату Беларусі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 4: 0. Вук Рашовіч будзе кіраваць гульнёй "Дынама" ў сталічным дэрбі супраць "Мінска".

Пасля 4 гульняў мінскія дынамаўцы набралі 5 ачкоў і займаюць 6-е месца ў турнірнай табліцы беларускага першынства. Лідзіруе барысаўскі БАТЭ, які атрымаў 5 перамог у 5 матчах - 15 ачкоў, пры розніцы мячоў 7-0.

Землякі Вука Рашовіча Любіша Ранковіч, Владан Урошэвіч, Горан Ісідоровіч і беларускі спецыяліст, былы ігрок дынамаўскай дружыны Васіль Кушнір сталі яго асістэнтамі.

Васіль Хамутоўскі, дасведчаны беларускі галкіпер, будзе іграючым трэнерам уратароў, а начальнікам каманды - Сяргей Паўлючук, вядомы ў мінулым беларускі футбаліст.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі