У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі

Каля 15-ці чалавек сталі ланцугом на плошчы Перамогі з невялікімі шыльдачкамі, склаўшы з асобных літар слова «незалежнасць». Два чалавекі ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі, адзін з удзельнікаў разгарнуў сучасны дзяржаўны, чырвона-зялёны сцяг. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў трымалі плакаты «Лукашэнка гандлюе краінай. Не-інтэграцыі!», «Лукашэнку-ворага краіны – у адстаўку! Не – інтэграцыі».

У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі


Сабраць на плошчы некалькі соцень або тысяч чалавек не было мэтай арганізатараў, патлумачыла ўдзельніца акцыі Таццяна Севярынец: – Гэта наша рашэнне, некалькіх чалавек, каб выйсці сёння, стаць, і некалькі хвілінаў пастаяць на галоўнай плошчы горада з гэтым заклікам да незалежнасці. Абвясціць, што мы – за незалежнасць. Гэта ў Менску павінна быць шмат людзей, бо гэта сталіца, і там месцяцца ўстановы, у якіх мусяць пачуць людзей. Віцебск проста ў падтрымку.



Акцыя прыцягнула ўвагу міліцыянтаў, якія здымалі ўдзельнікаў на відэа. Верагодна, гэтыя здымкі стануць падставай для новых судовых справаў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Але ўдзельнікаў гэта не спалохала. На думку Алены Янушкоўскай, людзі сабраліся тут, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак: – Кожны чалавек, кожны беларус павінен бараніць сваю краіну. Мы можам страціць незалежнасць. І кожны павінен стаяць на плошчы і крычаць сваё «Не!» Каб гэта пачуў Пуцін і не лез у чужую краіну. У яго свая краіна, а ў нас – свая!


Каля жывога ланцуга час ад часу спыняліся мінакі, некаторыя на колькі хвілінаў станавіліся ў агульны шэраг, выказваючы сваю салідарнасць. Часта сігналілі машыны, якія праязджалі міма. Слова «Незалежнасць» было добра відаць і з другой плошчы, дзе ўсталявана гарадская навагодняя ёлка, вакол якой у нядзелю было асабліва шмат людзей.


Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Песня пра нараджэнне Госпада Хрыста

Ночь тиха над Палестиной. Дети поют. Рождественская песня.
Последние новости>> Все статьи

Стала вядома, у якія гарады найперш паедуць удзельнікі праймерыз ад апазіцыі

Удзельнікі праймерыз па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі вызначыліся з маршрутамі паездак па краіне. Першым горадам, куды адправяцца магчымыя кандыдаты, стане Гарадок у Віцебскай вобласці.

Дыктоўку на роднай мове ў Віцебску напісалі некалькі чыноўнікаў з аблвыканкаму

13-ю агульнанацыянальную дыктоўку, прысьвечаную Дню роднай мовы, напісалі 22 лютага больш за 50 віцяблян. Ці не ўпершыню ў такой імпрэзе ўзялі ўдзел чыноўнікі Віцебскага аблвыканкаму – начальнік упраўленьня культуры Пётар Падгурскі і кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы і па справах

Песня пра нараджэнне Госпада Хрыста

Ночь тиха над Палестиной. Дети поют. Рождественская песня.