Адзіная беларускамоўная незалежная папяровая газета на Віцебшчыне. «Вольнае Глыбокае» адзначае юбілей

Газета «Вольнае Глыбокае» адзначае 25-гадовы юбілей 1029-ым выданнем.

Уладзімір Скрабатун, заснавальнік, уладальнік і рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае», у мінулым будаўнік, мяркуе, няма нічога дзіўнага, што ён змяніў спецыяльнасць: «За ўсё тое добрае, што я зрабіў для радзімы, яна мне аддзячыла. Калі працаваў будаўніком у Латвіі, паралельна пісаў у раённую газету краязнаўчыя матэрыялы. А, калі Саюз разваліўся, вярнуўся на радзіму і нідзе працы знайсці не мог. Так хобі стала прафесіяй».

Адзіная беларускамоўная незалежная папяровая газета на Віцебшчыне. «Вольнае Глыбокае» адзначае юбілей

Галоўны рэдактар і выдаўца «Вольнага Глыбокага» Уладзімір Скрабатун.

Першы нумар газеты «Вольнае Глыбокае» дапамог зрабіць Барыс Хамайда з Віцебску. «У нас тады не было камп’ютара, і наагул у Глыбокім не было афсетнага друку, абсталявання. А ў мяне з’явілася ідэя пра газету, знаёмыя пачалі адгаворваць мяне: хто газету рабіць будзе, хто пісаць, дзе грошы возьмем? Давялося самому паказаць прыклад, вось і паказваем», – распавядае Уладзімір Скрабатун.

«Антипрезидентская газета»

Самыя складаныя моманты ў гісторыі газеты прыйшліся на 2005 год, падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Рэдактар прыгадвае: прыехала ў Глыбокае намесніца міністра сувязі РБ. На той час раённы ідыёлаг Міхаіл Рабкоўскі запрасіў мяне на сустрэчу, якая ладзілася ў райвыканкаме, сказаў, што будзе вырашацца лёс газеты.

Намесніца міністра сувязі не ведала, што я там прысутнічаю, яна кажа: «Вот давайце все вместе подумаем, как нам закрыть эту антипрезидентскую газету». Я падымаюся і кажу: «Прывядзіце прыклад: дзе, у якім артыкуле, я выступіў супраць прэзідэнта?».

Яна ашалела ад нечаканасці. Мяне, мякка кажучы, папрасілі выйсці. Газету не закрылі, але на 12 год пазбавілі падпіскі праз Белпошту. За гэты час вялікая колькасць падпісчыкаў павымірала, пазачынялі шмат паштовых аддзяленняў. І толькі пасля таго, як Іосіф Сярэдзіч (галоўны рэдактар газеты «Народная воля») звярнуўся да Лукашэнкі, нам дазволілі аднавіць падпіску праз Белпошту».

Адзіная беларускамоўная незалежная папяровая газета на Віцебшчыне. «Вольнае Глыбокае» адзначае юбілей

Іосіф Навумчык віншуе Уладзіміра Скрабатуна, 2017 год.

Да забароны падпіскі газета выходзіла накладам у сярэднім 3500 экзэмпляраў, быў час, калі даходзіла і да 5000 экзэмпляраў. Зараз тыраж вагаецца ад 1600 да 2200 экзэмпляраў у залежнасці ад сезону.

Над стварэннем газеты працуе 9 чалавек, уключаючы творчых і тэхнічных спецыялістаў. Часцей за ўсё, артыкулы пішуць людзі розных спецыяльнасцяў.

На просьбу, прыгадаць самыя станоўчыя моманты з жыцця газеты, Уладзімір Іванавіч кажа: «Ідзеш па вуліцы, незнаёмыя мне людзі вітаюцца і выказваюць падзяку за газету, усцешваюць і натхняюць званкі з падзякай за нашу працу ад чытачоў з вёсак».

Адзіная беларускамоўная незалежная папяровая газета на Віцебшчыне. «Вольнае Глыбокае» адзначае юбілей

Журналіст Зміцер Лупач. Фота belsat.eu

Будучыня выдання

Доўгі час газета была самай буйной і галоўнай пляцоўкай у раёне для куплі-продажу: тут актыўна размяшчалі аб’явы, а пакупнікі шукалі тут тое, што каму было неабходна. Быў час, на мяжы 2003–2004 гг., калі тыраж дасягаў 5000 экзэмпляраў. Зараз рэдакцыя плануе больш актыўна развіваць інтэрнэт версію выдання.

У «Вольным Глыбокім» пачалі свой працоўны стаж як журналісты Зміцер Лупач, Таццяна Смоткіна, блогер Яраслаў Берніковіч. Працаваў і быў адным з прафесійных настаўнікаў журналіст Алесь Касцень (на жаль, ён памёр).

Крысціна Авакумава belsat.eu

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Песня пра нараджэнне Госпада Хрыста

Ночь тиха над Палестиной. Дети поют. Рождественская песня.
Последние новости>> Все статьи

Стала вядома, у якія гарады найперш паедуць удзельнікі праймерыз ад апазіцыі

Удзельнікі праймерыз па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі вызначыліся з маршрутамі паездак па краіне. Першым горадам, куды адправяцца магчымыя кандыдаты, стане Гарадок у Віцебскай вобласці.

Дыктоўку на роднай мове ў Віцебску напісалі некалькі чыноўнікаў з аблвыканкаму

13-ю агульнанацыянальную дыктоўку, прысьвечаную Дню роднай мовы, напісалі 22 лютага больш за 50 віцяблян. Ці не ўпершыню ў такой імпрэзе ўзялі ўдзел чыноўнікі Віцебскага аблвыканкаму – начальнік упраўленьня культуры Пётар Падгурскі і кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы і па справах

Песня пра нараджэнне Госпада Хрыста

Ночь тиха над Палестиной. Дети поют. Рождественская песня.