7 лістапада ў Віцебску пачынаецца Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS

Вялікі ўікэнд з WATCH DOCS Belarus у Віцебску
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS зноў прыязджае ў Віцебск. Цяпер на ўсе 4 дні вялікіх выходных для прыхільнікаў дакументалістыкі ёсць добры план.

7 лістапада ў Віцебску пачынаецца Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS


Напярэдадні юбілейнага фестывалю ў Мінску, WATCH DOCS Belarus прывозіць у Віцебск некалькі адборных кінастужак з праграмы гэтага года. Кранальныя, натхняльныя, правакуючыя, захапляльныя - усе фільмы пакідаюць наймацнейшыя эмоцыі і прапануюць няпростыя развагі пра тое, што чалавек робіць з чалавекам. Разам з сусветнымі дакументальнымі фільмамі, гэтым разам у праграме цэлых дзве гісторыі аб Беларусі і беларусах, і не пазнаць сябе ў любой з іх – наўрад ці магчыма.
4 дні, 4 паказы – і ўдвая больш фільмаў, дзякуючы ўлюбёнаму фармату – Кінаночы!

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны. Сачыце за абнаўленнямі на старонках фестывалю!

Падзея ў Facebook
Падзея ў Vk.com

***
WATCH DOCS Belarus - фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека. Упершыню паказы прайшлі ў Варшаве ў 2001 годзе, а ў 2015 годзе фестываль, які збірае прызнаную сусветную дакументалістыку, прыйшоў у Беларусь. За пяць гадоў WATCH DOCS стаў пляцоўкай для сустрэч з праваабаронцамі, палітыкамі, спецыялістамі з іншых абласцей, кінарэжысёрамі і героямі фільмаў.
watchdocs.by

***
ПРАГРАМА
7 лістапада
"Сустрэча выпускнікоў / the Reunion" (Швецыя, 2013) рэж. Анна Одэлл
офіс YMCA, вул, Кастрычніцкая, 13
18:00
Вядомую мастачку не запрасілі на сустрэчу выпускнікоў яе класа. У адказ яна здымае фільм пра тое, што магло б адбыцца, калі б яна пайшла туды і сутыкнулася з яе напаўзабытымі шматгадовымі супернікамі, а пазней паказвае гэты фільм ім самім.
Трэйлер: https://www.youtube.com/watch?v=I3MqmRTjcE8

8 лістапада
Вырасла, пакуль ты спала (Польшча, Беларусь, 2018), рэж. Марцін Саутер
Месца: арт-паб TORVALD, вул. Талстога, 1
16:00
Стужка вучня вялікага польскага рэжысёра Анджэя Вайды. Гэта кранальная гісторыя пра адоранай беларусцы Караліне Орсік. Караліна грае на альце і вучыцца ў Польскай акадэміі музыкі. Калісьці ў мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі Беларускай акадэміі музыкі, а пасля запрасілі вучыцца ў Польшчу. Жыццё поўная магчымасцяў: канцэрты па ўсім свеце, падарожжа, знаёмствы... Але яна заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гродзеншчыне да бабулі, якая яе выхавала... Фільм атрымаў адмысловую ўзнагароду арганізатараў ўкраінскага фэстывалю дакументальнага кіно «Docudays UA».
Трэйлер: https://youtu.be/AKYlnV2jpXs

9 лістапада - КІНАНОЧ
Бітлз-клуб "Чердачок", вул. Кастрычніцкая, 12, 3 паверх.
23:00 - 05:00
"Атам" / Atomic (Вялікабрытанія, 2015), рэж. Марк Казінс
Эксперыментальны дакументальны фільм аб ядзернай бомбы ў Хірасіме і яе спадчыне. Трэйлер: https://www.youtube.com/watch?time_continue=119&v=ftGGevf_fZk
+ Кароткаметражны фільм "атамныя салдаты" (Нідэрланды, 2019), рэж. Морган Кніб
Праз паўстагоддзі салдаты-атамшчыкі, якіх прымушалі маўчаць, дзеляцца сваімі шакавальнымі сведчаннямі. У фільме Моргана Кніба апошнія жывыя сведкі амерыканскіх ядзерных выпрабаванняў 1950-х гадоў апісваюць досвед, які назаўжды змяніў іх жыццё.

“Працэс. Расійская Федэрацыя супраць Алега Сянцова" (Польшча, Чэхія, 2018), рэж. Аскольд Куроў
Дакументальны фільм, які стаў падтрымкай украінскага кінарэжысёра з боку міжнароднай супольнасці яго калег па цэху. Стужка распавядае пра абставіны справы Алега Сянцова, які быў затрыманы ў 2014 годзе расейскімі спецслужбамі ў Крыме і незаконна прысуджаны да 20 гадоў зняволення ў Расеі.

"Лайла ля моста" (Данія, 2018), рэж. Элізабэт і Гюлістан Мізраяй
Лайла Хайдары перажыла дзіцячы шлюб і сваё ўласнае траўматычнае мінулае, каб змагацца з адной з самых смяротных праблем у Афганістане -- гераінавай залежнасцю. Як "маці наркаманаў", яна павінна перамагчы крызіс наркаманіі і карумпаваны ўрад у дзяржаве, што знаходзіцца на мяжы краху.
У краіне амаль не аказваецца адпаведных лекавых паслуг, Лайла Хайдары прыняла вельмі незвычайнае рашэнне --заснаваць уласны наватарскі цэнтр лячэння наркаманіі і рэстаран, дзе ўсе афіцыянты робяцца вольныя ад гераінавай залежнасці.
Як глыбока асабісты погляд на глабальную эпідэмію наркаманіі, фільм распавядае аб працы і любові адной жанчыны, якая змагаецца за захаванне свайго цэнтра перад тварам фізічных пагроз, урадавай апазіцыі і сыходу міжнароднай супольнасці з Афганістана.
Трэйлер: https://vimeo.com/260302874

"Стрыптыз і вайна "(Беларусь, 2019), рэж. Андрэй Куціла
У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае пра гэта моладзі. Унук пакінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробку, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе рэалізаваць мару --стварыць ТЭАТР эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і ўсяляк спрабуе вярнуць яго да стабільнага і штодзённага жыцця. Канфлікт пакаленняў становіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.

10 лістапада
"Падзямелле надзеі / The Underground of Hope” (Польшча, 2018)
офіс YMCA, вул, Кастрычніцкая, 13
18:00
Хоць факты з'яўляюцца пераканаўчымі, праблема медыцынскай марыхуаны ўсё яшчэ выклікае шмат эмоцый у Польшчы. Назва "падзямелле надзеі" спасылаецца на польскую супольнасць прыхільнікаў медыцынскай марыхуаны: ад пацыентаў і іх сем'яў, лекараў, якія прапануюць сваім пацыентам такое лячэнне, актывістам з легалізацыйных рухаў і да тых, хто ўвозіць лекі з-за мяжы або вырабляе іх на месцы незаконна (марыхуана ўсё яшчэ забароненая ў Польшчы). Рэжысёр параўноўвае сітуацыю ў Польшчы, Іспаніі, Славеніі і Ізраілі. Гутаркі з экспертамі і лекарамі не пакідаюць сумневаў: пакаранне за марыхуану павінны атрымліваць толькі наркагандляры.
Трэйлер: https://www.youtube.com/watch?v=SMaCDT5Lulg

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

7 лістапада ў Віцебску пачынаецца Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS

Вялікі ўікэнд з WATCH DOCS Belarus у Віцебску Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS зноў прыязджае ў Віцебск. Цяпер на ўсе 4 дні вялікіх выходных для прыхільнікаў дакументалістыкі ёсць добры план.

Фотавыстава “Хайсы – вiцебскiя Курапаты” адкрылася ў катэдральным касьцёле

У віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазыцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакумэнты і артыкулы – як сьведчаньне

Памятник жертвам сталинских репрессий открыли на месте массовых расстрелов в урочище Хайсы

В урочище Хайсы под Витебском 14 сентября торжественно открыли памятник жертвам сталинских репрессий. На церемонию приехали не только жители областного центра, но и неравнодушные люди из Минска, Орши.