Ратавальнікі далі парады грыбнікам, у якіх сядае тэлефон

Лес чалавека і корміць і сагравае, але лес можа быць і вельмі небяспечным. Грыбны сезон – час калі ў лесе губляецца найбольш людзей. Чытайце парады як не заблукаць і што рабіць, каб вас хутчэй знайшлі.

Ратавальнікі далі парады грыбнікам, у якіх сядае тэлефон


Прынамсі пяцёх згубленых у лесе шукаюць сёння толькі на Віцебшчыне. Дапамагаюць у пошуку валанцёры пошукава-ратавальнага атраду.

Матэрыял Ірыны Дарафейчук глядзіце ў поўным выданні навінаў за 4 верасня



Каб аблегчыць ратавальнікам працу, трэба апрануцца ў нешта яркае ці хоць бы накінуць адмысловую камізэльку, а перад выхадам павывучваць мапу мясцовасці ды паведаміць камусьці пра свае планы.

«Вы распавядаеце родным ці суседзям куды і навошта ідзяце і калі вернецеся, каб – калі вы да гэтага часу не вярнуліся – родныя маглі хутка звяртацца ў МНС у пошукавыя атрады або міліцыю, каб вас хутчэй знайшлі», – тлумачыць валанцёрка віцебскага пошукава-ратавальнага атраду Іна Пушчакова.

Збіраючыся ў лес, абавязкова ўзяць нож і запалкі, ваду, лекі, заражаны тэлефон і нейкі перакус – хоць бы бутэрброд, шакаладку ці арэхі. Вельмі прыдатная рэч – свісток.

«Калі раптам у вас няма сілаў, вы ўжо чуеце, што вас шукаюць, але не можаце адгукнуцца, вы можаце скарыстацца свістком і вас пачуюць», – кажа Іна Пушчанкова.

Вельмі добра, калі гэтыя захады вам не прыдадуцца і вы вернецеся дадому самастойна. Што ж рабіць, калі ў лесе вы ўсё ж заблукалі? Першая парада ад ратавальнікаў – не панікаваць.

«Калі вы зразумелі, што згубіліся, і за паўгадзіны вы не знайшлі магчымасці выйсці, не знайшлі лінейных арыенціраў – дарогі, просекі, лініі электраперадач, ракі (уздоўж па рэчцы можна таксама выйсці) – усё, вы стаіце на месцы», – кажа Іна Пушчанкова.

Перамяшчэнне ў нявызначаным кірунку можа вас завесці далёка ад таго месца, дзе вы зайшлі ў лес, і ўскладніць для ратавальнікаў магчымасць вас знайсці. Калі зараду ў тэлефоне мала, званіць у першую чаргу трэба МНС-нікам, і толькі потым родным.

Ратавальнікі ў лесе спачатку клічуць згубленага.

«Калі водгуку няма, мы пачынаем ісці ланцугом. Мы раздрукоўваем мапу, мапа мае квадраты, кожны квадрат падпісаны і мы ідзем менавіта па гэтых квадратах», тлумачыць валанцёр віцебскага пошукава-ратавальнага атраду Канстанцін Чупілаў.

Ратаўнікі падкрэсліваюць, што вельмі важна не губляць часу. Пасля трох содняў пошукаў шанцаў знайсці чалавека жывым вельмі мала. Таму важна як найхутчэй пачаць пошукі, і тут могуць спатрэбіцца ўсе добраахвотныя памочнікі.

«Да нашага атраду можа далучыцца любы чалавек з 18 гадоў, а то і з 16, гледзячы чым займаецца чалавек. У 16 гадоў ён можа проста сядзець удома і дапамагаць за камп’ютарам. А так – кожны ахвотны, хто хоча дапамагаць», – кажа Канстанцін Чупілаў.

Штогод у Беларусі знікае 12 тысячаў чалавек. Выкананне нескладаных правілаў значна змяншае рызыку трапіць у іх лік.

«Белсат»

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Браслаўцы пратэстуюць супраць рытуальнай залы

Замест дзяржаўнай крамы – рытуальная зала. Жыхары Браслава з такою заменаю не згодныя. Больш за сто браслаўцаў падпісаліся пад зваротам у райвыканкам з просьбаю не ладзіць пад вокнамі жыхароў пахавальных працэсіяў. Будынак збанкрутаванага Браслаўскага райспажыўсаюзу выкупіла прадпрымальніца. У

“Выбараў у Беларусі няма”. У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам

У нядзелю 8 верасьня ў Віцебску адбылася сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам. Лідэр Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі акрэсьліў палітычную сытуацыю ў краіне, расказаў пра стасункі ўнутры дэмакратычнага руху ды прэзэнтаваў свае творчыя набыткі.

Ратавальнікі далі парады грыбнікам, у якіх сядае тэлефон

Лес чалавека і корміць і сагравае, але лес можа быць і вельмі небяспечным. Грыбны сезон – час калі ў лесе губляецца найбольш людзей. Чытайце парады як не заблукаць і што рабіць, каб вас хутчэй знайшлі. Прынамсі пяцёх згубленых у лесе шукаюць сёння толькі на Віцебшчыне. Дапамагаюць у пошуку