ТБМ Віцебска запрашае школьнікаў прыняць удзел у літаратурным конкурсе

Віцебская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе дзяцей і бацькоў з новым навучальным годам! Няхай кожны дзень прыносіць новыя веды, радасныя падзеі!

ТБМ Віцебска запрашае школьнікаў прыняць удзел у літаратурным конкурсе


З гэтай нагоды ТБМ Віцебска запрашае школьнікаў прыняць удзел у літаратурным конкурсе. Будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях:

- апавяданне на тэму: “Самы цудоўны дзень лета”;
- верш пра школу.


Пераможцаў чакае ўзнагарода:

1) Твор будзе змешчаны на сайце vitebskby.com
2) Фотасесія
3) Экскурсія па знакавых месцах Віцебска

Свае творы на беларускай мове дасылайце на электронны адрас: [email protected] з пазнакай “КОНКУРС ТБМ”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні 1 – 11 класаў.

У інфармацыі аб удзельніку абавязкова павінна быць:

1) імя, прозвішча
2) дата нараджэння
3) нумар і адрас школы
4) нумар тэлефона, электронны адрас.

Працы на конкурс дасылайце да 30 верасня, вынікі будуць абвешчаны 10 кастрычніка.

Жадаем вам натхнення і поспехаў!

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Браслаўцы пратэстуюць супраць рытуальнай залы

Замест дзяржаўнай крамы – рытуальная зала. Жыхары Браслава з такою заменаю не згодныя. Больш за сто браслаўцаў падпісаліся пад зваротам у райвыканкам з просьбаю не ладзіць пад вокнамі жыхароў пахавальных працэсіяў. Будынак збанкрутаванага Браслаўскага райспажыўсаюзу выкупіла прадпрымальніца. У

“Выбараў у Беларусі няма”. У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам

У нядзелю 8 верасьня ў Віцебску адбылася сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам. Лідэр Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі акрэсьліў палітычную сытуацыю ў краіне, расказаў пра стасункі ўнутры дэмакратычнага руху ды прэзэнтаваў свае творчыя набыткі.

Ратавальнікі далі парады грыбнікам, у якіх сядае тэлефон

Лес чалавека і корміць і сагравае, але лес можа быць і вельмі небяспечным. Грыбны сезон – час калі ў лесе губляецца найбольш людзей. Чытайце парады як не заблукаць і што рабіць, каб вас хутчэй знайшлі. Прынамсі пяцёх згубленых у лесе шукаюць сёння толькі на Віцебшчыне. Дапамагаюць у пошуку