На Лёзненшчыне адкрылі помнік у гонар Ігнація Будзіловіча, касінера паўстання Кастуся Каліноўскага

Сябры аргкамітэта БХД Віцебшчыны 28 жніўня прынялі ўдзел у адкрыцці помніка ў гонар маладога касінера паўстання Кастуся Каліноўскага Ігнація Будзіловіча. Менавіта тут, каля вёскі Пагосцішча атрад, які ствараў 21-гадовы Ігнацій Будзіловіч, трапіў у маскальскую аблогу. Касінер быў узяты ў палон, а 28-га жніўня 1863 года расстраляны ў Аршанскім астрозе.

На Лёзненшчыне  адкрылі помнік  у  гонар Ігнація Будзіловіча,  касінера паўстання Кастуся Каліноўскага


Першы помнік, які з'явіўся тут з другой спробы, быў адкрыты з ініцыятывы лёзненскай настаўніцы Алены Грачышнікавай, якая разам з вучнямі збірала па палях камяні, стварала адмысловы курганчык з іх, усталёўвала крыж. З часам помнік пачаў гібець, хаця штогод сюды прыязджаюць прадстаўнікі грамадскасці з Воршы, Лёзна, Магілёва, Шклова, Віцебска, каб уславіць імя мужнага ваяра. У гэтым годзе побач быў усталяваны высокі дубовы крыж і вялікі камень, да якога прымацаваная шыльда. Яна зместам амаль паўтарае шыльду першага помніка:

За незалежную Беларусь
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.
Кастусь Каліноўскі Ігнату Будзіловічу
(1841, Валынская губ. 09.09.1963, Аршанская турма)
і безыменным касінерам паўстання 1863 г.
пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.


На Лёзненшчыне  адкрылі помнік  у  гонар Ігнація Будзіловіча,  касінера паўстання Кастуся Каліноўскага


Пад гімн "Магутны Божа" помнік адкрылі грамадскі дзеяч Воршы Ігар Казмерчак і настаўніца Алена Грачышнікава. Некалькі пакаленняў вучняў сп.Алены прысутнічала на імпрэзе, і хто прымаў удзел ва ўсталяванні першага знака, і хто ратаваў, калі быў загад помнік прыбраць. Вёў імпрэзу сябра аргкамітэта БХД Юрась Нагорны, кіраўнік Аршанскага ТБМ.

Калі мы з Віцебску ад вёскі Стасева ішлі пешкі да вёскі Пагосцішча, то даведаліся: мясцовыя ведаюць пра штогадовую імпрэзу, самі прымаюць у ёй удзел, з пашанай ставяцца да гераічнага мінулага радзімы.

На Лёзненшчыне  адкрылі помнік  у  гонар Ігнація Будзіловіча,  касінера паўстання Кастуся Каліноўскага


А ў гэты ж дзень пад Берасцем у Камяніцы- Жыравецкай з пашанай узгадвалі мужнага сына беларускага народа Алеся Чаркашына, які аддаў сваё жыццё за волю і незалежнасць Украіны. Ён бараніў Беларусь, баронячы Украіну. Ад маскалёў. Праз вякі -- ланцуг памяці аб мужных ваярах зямлі беларускай.

Каго любіш? Люблю Беларусь! Дык узаемна!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Браслаўцы пратэстуюць супраць рытуальнай залы

Замест дзяржаўнай крамы – рытуальная зала. Жыхары Браслава з такою заменаю не згодныя. Больш за сто браслаўцаў падпісаліся пад зваротам у райвыканкам з просьбаю не ладзіць пад вокнамі жыхароў пахавальных працэсіяў. Будынак збанкрутаванага Браслаўскага райспажыўсаюзу выкупіла прадпрымальніца. У

“Выбараў у Беларусі няма”. У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам

У нядзелю 8 верасьня ў Віцебску адбылася сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам. Лідэр Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі акрэсьліў палітычную сытуацыю ў краіне, расказаў пра стасункі ўнутры дэмакратычнага руху ды прэзэнтаваў свае творчыя набыткі.

Ратавальнікі далі парады грыбнікам, у якіх сядае тэлефон

Лес чалавека і корміць і сагравае, але лес можа быць і вельмі небяспечным. Грыбны сезон – час калі ў лесе губляецца найбольш людзей. Чытайце парады як не заблукаць і што рабіць, каб вас хутчэй знайшлі. Прынамсі пяцёх згубленых у лесе шукаюць сёння толькі на Віцебшчыне. Дапамагаюць у пошуку