Ірына Лісукова: «Задача педагога – пастаянна ствараць для дзяцей сітуацыю поспеху»

Ірына Лісукова – творчая і крэатыўная асоба. Яна мае педагагічную адукацыю, вопыт выкладчыцы англійскай мовы ў школе і выхавальніцы ў дзіцячым садзе. Акрамя гэтага, яна актыўна задзейнічаная ў правядзенні святочных мерапрыемстваў, сама піша сцэнары да сваіх пастановак.

Ірына Лісукова: «Задача педагога – пастаянна ствараць для дзяцей сітуацыю поспеху»



Ірына, дзе табе падабаецца працаваць больш:
у дзіцячым садзе або ў школе?


Мне падабаецца працаваць усюды. Не магу вылучыць нешта адно. Я люблю і малых дзяцей, і падлеткаў, з імі весела і цікава. Кожны дзень ты ім нешта даеш і яны табе. У школе больш дарослыя дзеці, у садзе ты для дзяцей і выхавальніца, і маці. Трэба і да гаршка іх прывучаць, і навучыць лыжку трымаць, і заняткі з імі праводзіць, і гуляць на вуліцы.

Педагог – гэта прафесія або прызначэнне?

Я мяркую, хутчэй прызначэнне.

Якія рысы характару важныя для педагога?

Трэба быць вельмі цярплівым чалавекам, мець унутры стрыжань, ставіць перад вучнямі мэты і дамагацца іх. Педагогу нельга быць занадта мяккім, трэба ўмець трымаць з вучнямі дыстанцыю. Акрамя гэтага, трэба быць добрым псіхолагам, умець да кожнага знайсці падыход. Задача педагога – пастаянна ствараць для дзяцей сітуацыю поспеху.

Жвавых дзяцей варта браць у памочнікі, а таксама ў капітаны каманд, каб яны былі пастаянна занятыя і не падбухторвалі іншых на пястоты. Сарамлівым даваць часцей вядучыя ролі, каб яны маглі раскрыцца і разняволіцца. Я дзялюся са сваімі вучнямі прыкладамі са свайго жыцця, дзе я магу іх нечаму навучыць, падказаць, як трэба паступаць.

Я чула, што ты на сваіх занятках крэатыўна падыходзіла да заахвочвання навучэнцаў у дасягненні поспеху?

Я ўвяла на сваіх занятках сістэму смайлікаў за адзнакі 8-10. Навучэнцы спаборнічалі, хто больш збярэ смайлікаў і ў іх была цікавасць рыхтавацца да заняткаў. На жаль, у сістэме адукацыі гэта не вітаецца, але бацькі мне тэлефанавалі і дзякавалі за такі падыход.

Што цябе натхняе ў тваёй прафесіі, а што засмучае?

Натхняюць мяне дзеці. Калі бачу іх радасныя твары, бляск у вачах, поспехі, калі яны падбягаюць да мяне, абдымаюць мяне  -- гэта вышэй за ўсіх узнагарод.

Што засмучае?  Хацелася б, каб у педагогаў была годная аплата працы, каб была павага і паразуменне сярод калег. І мара педагога – каб бацькі надавалі больш увагі выхаванню дзяцей, каб паважліва ставіліся да педагогаў, каб ахвотна ішлі на ўзаемадзеянне з педагогам у навучанні і выхаванні.

Ты творчая асоба, актыўна ўдзельнічаеш ва ўсіх святочных мерапрыемствах, пішаш сцэнары.

Мне з дзяцінства падабалася праводзіць конкурсы і вечарынкі. Калі мама мне давала грошы на дробныя выдаткі, я купляла цукеркі. Затым дома праводзіла конкурсы, а цукеркі былі прызамі для маіх хатніх. Калі вучылася ў школе і ва ўніверсітэце – ладзіла інтэлектуальныя вечарынкі для сваіх аднакурснікаў..Мы не толькі адпачывалі, але і развіваліся.

Ірына Лісукова: «Задача педагога – пастаянна ствараць для дзяцей сітуацыю поспеху»



Распавядзі пра сваю аніматарскую дзейнасць.

Я праводжу розныя гадзінныя, паўгадзінныя святы для дзяцей і падлеткаў. У мяне тры напрамкі: пірацкія вечарынкі і квэсты, краіна казак з вясёлкавым аднарогам, а таксама працую над праграмай, дзе будуць удзельнічаць Кот Коржык і Карамелька, па матывах мультыка «Тры каты».

На пірацкай вечарыне я выходжу да дзяцей у ролі піраткі, раздаю ім пірацкія касцюмы і аксесуары. Потым мы плывем на караблі на востраў скарбаў, дзе дзеці праходзяць розныя выпрабаванні і атрымліваюць кавалачак пірацкай карты. Па гэтай карце мы знаходзім куфар са скарбамі, у якім дзяцей чакаюць розныя сюрпрызы.

У краіне казак я выступаю ў ролі вясёлкавага аднарога, для дзяцей падаю касцюмы іх любімых казачных герояў. Перш чым напісаць якую-небудзь праграму, цікаўлюся ўзростам дзяцей, іх інтарэсамі – падыходжу да гэтага адказна.

У праграмах выкарыстоўваю фокусы, фізічныя і хімічныя доследы, у якіх прымаюць актыўны ўдзел дзеці. Гэта бяспечныя доследы, але вельмі цікавыя для іх. У праграмах шмат лагічных і рухомых гульняў, цікавых не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

Якія якасці табе падабаюцца ў людзях?

Я люблю аптымістычна настроеных людзей. Безумоўна, мы сутыкаемся з цяжкасцямі і няўдачамі. Але я люблю людзей, якія ўмеюць усміхацца і не скардзіцца на жыццё не гледзячы ні на што...

Што б ты параіла пачаткоўцу-педагогу?

Цярпення, шмат чытаць, глядзець навучальныя відэа, вывучаць рускую і беларускую літаратуру аб педагогіцы, і галоўнае – любіць дзяцей.

Гутарыла Наталля Палесская

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Браслаўцы пратэстуюць супраць рытуальнай залы

Замест дзяржаўнай крамы – рытуальная зала. Жыхары Браслава з такою заменаю не згодныя. Больш за сто браслаўцаў падпісаліся пад зваротам у райвыканкам з просьбаю не ладзіць пад вокнамі жыхароў пахавальных працэсіяў. Будынак збанкрутаванага Браслаўскага райспажыўсаюзу выкупіла прадпрымальніца. У

“Выбараў у Беларусі няма”. У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам

У нядзелю 8 верасьня ў Віцебску адбылася сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам. Лідэр Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі акрэсьліў палітычную сытуацыю ў краіне, расказаў пра стасункі ўнутры дэмакратычнага руху ды прэзэнтаваў свае творчыя набыткі.

Ратавальнікі далі парады грыбнікам, у якіх сядае тэлефон

Лес чалавека і корміць і сагравае, але лес можа быць і вельмі небяспечным. Грыбны сезон – час калі ў лесе губляецца найбольш людзей. Чытайце парады як не заблукаць і што рабіць, каб вас хутчэй знайшлі. Прынамсі пяцёх згубленых у лесе шукаюць сёння толькі на Віцебшчыне. Дапамагаюць у пошуку