Дэлегацыя сяброў БХД прыняла ўдзел у Міжнародным летніку хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы

Дэлегацыя сяброў БХД прыняла ўдзел у Міжнародным летніку хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы "Хрысціянская дэмакратыя ва Ўсходняй Еўропе ў кантэксце агульнаеўрапейскіх выклікаў". 25- 27 ліпеня ў цудоўным горадзе Ірпень, на пляцоўцы Цэнтра хрысціянскага жыцця, сустрэліся прадстаўнікі Нідэрландаў, Украіны, Беларусі, Расеі.

Дэлегацыя сяброў БХД прыняла ўдзел у Міжнародным летніку хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы


Удзельнікі пагадзіліся, што сучаснае жыццё нясе пэўныя выклікі хрысціянскаму свету: войны, насілле, секулярызацыя, папулізм, дыктатуры.

Дэлегацыя сяброў БХД прыняла ўдзел у Міжнародным летніку хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы


Як рэалізоўваць хрысціянскія каштоўнасці ў палітычнай дзейнасці? Досведам па вырашэнню гэтай праблемы, а таксама досведам па рэалізацыі хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў у мясцовым самакіраванні, падзяліўся Арноуд Проос -- дарадца Рэфарматарскай палітычнай партыі ў муніцыпалітэце Барэндрэхта (Нідэрланды), пра праблемы сучаснага грамадства і адказы на іх распавёў Вілка Коддэ (Нідэрланды), а Аліса Міддэлкооп, выкладчык Універсітэта для хрысціянскіх настаўнікаў (Нідэрланды) распавяла пра магчымасці і рэальнасць хрысціянскай адукацыі. З боку Украіны мы пачулі такіх вядомых прадстаўнікоў хрысціянскай дзейнасці, як Мікалая Харламенкова, Рыгора Каменданта, Аляксандра Заеца, Альбіну Паренюк, Юрася Рашэтнікава -- прадстаўнікоў актыву хрысціянскага жыцця краіны. Яны прааналізавалі стан сённяшняй краіны, неабходнасць хрысціянскай адукацыі, а яна існуе і ў Украіне(!), а за круглым сталом абмяркоўваліся самыя вострыя пытанні па хрысціянскай актыўнасці. Ва ўсіх дыскусіях прадстаўнікі Беларусі, а сярод іх былі і сябры БХД Віцебска, Менска, Брэста, Кобрына,Бабруйска, прынялі самы актыўны ўдзел і распавядалі пра сваю дзейнасць ва ўмовах дыктатуры.

Дэлегацыя сяброў БХД прыняла ўдзел у Міжнародным летніку хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы


Георгій Дзмітрук прэзентаваў свой фільм “Прыгавораны да смерці будзе жыць" пра Эрнэста Сабілу. Гэтая дакументальная стужка стала момантам натхнення для прысутных у сваіх прынцыпах і пакліканні.

Дэлегацыя сяброў БХД прыняла ўдзел у Міжнародным летніку хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы


Гаспадары на развітанне арганізавалі удзельнікам экскурсію па Кіеву, горадам-спадарожнікам якога з'яўляецца Ірпень. Самыя лепшыя ўражанні ад сустрэчы, прамоў, дыскусій павезлі ў свае краіны ўдзельнікі. Наперадзе -- увасабленне мараў, планаў, намераў у дзейнасць у імя Госпада, любові да Яго, жыцця і людзей!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Сабраць дзіця ў школу – амаль Br 1000.

Каб сабраць дзіця ў школу, не хопіць нават 1000 рублёў; «АЭС – маці-карміцелька». «Белсат» наведаў Дзень гораду ў Астраўцы; Бульбяны фэст у Германавічах адбыўся пяты раз.

Маці трох дзяцей з Віцебску пасля разводу сышла ў дальнабойніцы

Шматдзетная маці Святлана Белавусава з Віцебску мае эканамічную і педагагічную адукацыю, працавала выкладчыкам ды мела сямейны бізнес. А цяпер маці трох дзяцей працуе ў незвычайнай прафесіі для жанчынаў – кіроўцам у міжнародных перавозках. Пра тое, як гэта быць дальнабойніцай, яна распавяла

Споить до деградации. Топ получателей выгоды от алкоголизации белорусов

На бумаге государство с алкоголизмом борется, а в реальности зарабатывает на нем космические суммы. В то время как каждый день от болезней, вызванных алкоголем, умирает 50 белорусов, его потребление растет: на 3% с начала года. Медики годами борются с этой эпидемией, затрачивая крупные суммы из