На Віцебшчыне перакулілася фура з сывараткай

Ехаў па жвіры – патрапіў у ДТЗ. Ля вёскі Зарубіна на Віцебшчыне перакулілася фура з сывараткай. Гэта далёка не першы інцыдэнт на небяспечным участку аб’язной шашы, якою мімаход Глыбокага ідзе грузавы транспарт. Між тым абяцанні пра асфальтаванне дарогі перакладаюцца на наступны год.



На шчасце, кіроўца не пацярпеў… Фура з сывараткаю перакулілася з дарогі, якая мае «плывучую» узбочыну.

«Толькі за 2019 год 9 машын на нашых вачах пайшло ў кювет. Не толькі фуры, але і машыны сельгаспрадпрыемстваў, асабліва па зіме. Не столькі галалёдзіца вінаватая, колькі геаметрыя дарогі. Узбочыны «плывучыя», – кажа Максім Козінцаў, жыхар вёскі Зарубіна.

Месца, праехаць якое не дапамагае аніякая стратэгія, знаходзіцца паўкіламетра ад вёскі Зарубіна ў Глыбоцкім раёне. Не заліты асфальтам адцінак на дарозе Лаўцы-Зарубіна складае 1200 метраў. Распавядае Зміцер Лупач, журналіст, Глыбокае:

«Колькі гадоў таму ўлады вырашылі ўвесь транспарт, які ідзе на малочнакансервавы завод і камбікормавы камбінат і іншыя, пусціць мімаход гораду Глыбокае. Рашэнне добрае, але трэба было зрабіць і ўмовы для гэтага».

Некаторыя дарогі ў сельскай мясцовасці чакаюць на рамонт і 10 гадоў, але не тыя, што пагражаюць жыццю і нішчаць транспарт. Яшчэ ўвесну 2017-га кіраўнік мясцовага райвыканкаму Алег Мохарт планаваў: «Ёсць планы на Зарубіна. Працуем каб на абʼязную на Лаўцы туды зрабіць кавалачак, будзем рыхтаваць».

Што пайшло не так, сёння ў райвыканкаме «Белсату» каментаваць адмовіліся. Апроч гэтага адцінку грамадскасць цікавіцца 400-метровай плямаю без асфальту: ад знаку гораду Глыбокае да чыгуначнага пераезду.

«Тут сканчаецца тая тэрыторыя, за якую адказваюць дарожнікі, а там далей ужо глыбоцкая камунальная гаспадарка. І ўжо колькі гадоў на гэта не могуць знайсці сродкаў», – тлумачыць журналіст Зміцер Лупач, Глыбокае.

Знішчыла гэтае пакрыццё ваенная тэхніка падчас вучэнняў «Захад-2017». Вайскоўцы пакінулі мясцовым рэшата, на якім трасе малакавозы і раскідвае зерне штогод пад час збору ўраджаю.

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Сабраць дзіця ў школу – амаль Br 1000.

Каб сабраць дзіця ў школу, не хопіць нават 1000 рублёў; «АЭС – маці-карміцелька». «Белсат» наведаў Дзень гораду ў Астраўцы; Бульбяны фэст у Германавічах адбыўся пяты раз.

Маці трох дзяцей з Віцебску пасля разводу сышла ў дальнабойніцы

Шматдзетная маці Святлана Белавусава з Віцебску мае эканамічную і педагагічную адукацыю, працавала выкладчыкам ды мела сямейны бізнес. А цяпер маці трох дзяцей працуе ў незвычайнай прафесіі для жанчынаў – кіроўцам у міжнародных перавозках. Пра тое, як гэта быць дальнабойніцай, яна распавяла

Споить до деградации. Топ получателей выгоды от алкоголизации белорусов

На бумаге государство с алкоголизмом борется, а в реальности зарабатывает на нем космические суммы. В то время как каждый день от болезней, вызванных алкоголем, умирает 50 белорусов, его потребление растет: на 3% с начала года. Медики годами борются с этой эпидемией, затрачивая крупные суммы из