Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі




Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.

Маё імя – Агафонава Вольга, мне 23 гады, я з Наваполацка, але ў дадзены момант я жыву ў Віцебску. Працую я праграмістам у кампаніі «ЭПАМ Сістэмз». Гэта, на дадзены момант, найбуйнейшая фірма ў Беларусі.

У нашай краіне быць маладой дзяўчынай 23-х гадоў даволі складана. Складана знайсці працу, бо цяпер працадаўцы патрабуюць вопыт. І знайсці першае месца працы вельмі добрае, якое будзе табе падабацца, — гэта як выйграць у латарэю. На шчасце, я выйграла, я так думаю.

Чым мне падабаецца мая праца праграмістам? Тым, што кожны дзень я сутыкаюся з новымі задачамі, ствараю нешта новае, і людзі гэтым карыстаюцца.

Я хацела б вывучыць, як распрацоўваць мабільныя прыкладанні. І чаму б не адкрыць новы аддзел і, напрыклад, кіраваць ім?

Люблю займацца спортам. І, на шчасце, кампанія прадастаўляе вельмі прыемныя бонусы: мы можам наведваць трэнажорную залу ў тым жа будынку, дзе знаходзіцца праца. Гэта вельмі зручна, што ты папрацаваў, спусціўся, пазаймаўся і пайшоў дадому.

На маё ўспрыманне свету, я сказала б, у асноўным, паўплывала мая мама, бо яна мяне выхоўвала. І яна заўсёды паважала мой выбар. І яна кажа: «Калі ты шчаслівая – я шчаслівая».

Дзякуючы маёй прафесіі я магу сёння жыць у Беларусі, а заўтра паехаць у тую ж самую Чэхію, у Прагу, і працаваць там. Пакуль што я не ведаю, у якой краіне я хачу жыць.

krynica.info/be

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Ворша. Караткевіч у ценю Леніна

«Белсат» наведаў усходнюю браму краіны. Пра заробкі, беспрацоўе і пагрозу незалежнасці з Расеі ў найноўшым выданні «Белсат едзе» распавядаюць жыхары Воршы, роднага гораду Уладзіміра Караткевіча. На цэнтральнай плошчы Воршы да сёння, аднак, стаіць помнік не славутаму аршанцу, а Уладзіміру Леніну. А ў 2008 годзе помнік пісьменніку перад Дажынкамі ўвогуле перанеслі, каб на ягоным месцы пабудаваць прыбіральню.
Последние новости>> Все статьи

Сабраць дзіця ў школу – амаль Br 1000.

Каб сабраць дзіця ў школу, не хопіць нават 1000 рублёў; «АЭС – маці-карміцелька». «Белсат» наведаў Дзень гораду ў Астраўцы; Бульбяны фэст у Германавічах адбыўся пяты раз.

Маці трох дзяцей з Віцебску пасля разводу сышла ў дальнабойніцы

Шматдзетная маці Святлана Белавусава з Віцебску мае эканамічную і педагагічную адукацыю, працавала выкладчыкам ды мела сямейны бізнес. А цяпер маці трох дзяцей працуе ў незвычайнай прафесіі для жанчынаў – кіроўцам у міжнародных перавозках. Пра тое, як гэта быць дальнабойніцай, яна распавяла

Споить до деградации. Топ получателей выгоды от алкоголизации белорусов

На бумаге государство с алкоголизмом борется, а в реальности зарабатывает на нем космические суммы. В то время как каждый день от болезней, вызванных алкоголем, умирает 50 белорусов, его потребление растет: на 3% с начала года. Медики годами борются с этой эпидемией, затрачивая крупные суммы из