Суддзя вырашыла, што штраф для журналістаў не паўплывае на іхны матэрыяльны стан

Наваполацкі суд разгледзеў заяўку аб адтэрмінаванні выплаты штрафу і ў выніку адмовіў.

11 ліпеня журналістка Алена Шабуня атрымала пастанову з суда, дзе разглядалася ейная скарга. Нагадаем, у чэрвені журналістка разам з аператарам атрымалі па суду штраф у 1275 рублёў на дваіх за працу на тэлеканал «Белсат». Нагодаю для справы быў відэасюжэт пра аварыю на «Паліміры», якая здарылася ў 2016 годзе. Сам сюжэт выйшаў сёлета, 22 сакавіка, у праграме «Кожны з нас». Пасля прысуду журналістка і аператар падалі заяву аб адтэрміноўкі выплаты штрафу.І вось, 11 ліпеня Алена Шабуня атрымала на рукі пастанову: у адтэрміноўцы адмовіць.



Журналісты папрасілі адтэрміноўку для выплаты штрафаў на шэсць месяцаў у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам: аператар Вячаслаў Лазараў зараз не мае працы, а Алена Шабуня з’яўляецца інвалідам трэцяй групы (атрымлівае пенсію 201 рубель), мае на ўтрыманні непаўнагадовага сына.

Іх заявы разглядала суддзя Зінаіда Балаболава. Сваё рашэнне суддзя патлумачыла гэтак:

«…хадайніцтвы задавальненню не падлягаюць, паколькі Лазаравым В.Д. і Шабуня А.А. не прадстаўлены доказы, якія пацвярджаюць змену іх матэрыяльнага становішча праз шэсць месяцаў, іх працаўладкаванне альбо наступ якіх-небудзь абставінаў, якія паспрыяюць выкананню пастановы аб накладанні спагнання ў выглядзе штрафу».

– Лічу, што такім чынам суддзя літаральна патрабуе доказ і гарантыю, што цягам шасці месяцаў са мной і з Лазаравым нічога кепскага не здарыцца, што мы застанемся ў жывых пры любых абставінах, не памром ад няшчаснага выпадку ці нечаканага захворвання, – кажа Алена Шабуня.

Пры тым, тлумачыць Алена, суддзя Балаболава перад разглядам іх звароту аб адтэрміноўцы выплаты штрафу, патрабавала ад журналісткі толькі даведку аб складзе сям’і і аб даходах, што і было прадстаўлена ў суд. Ніякіх доказаў «застацца ў жывых» не патрабавалася.

Андрэй Швілпо і іншыя работнікі «Паліміра» былі сведкамі ў судзе над журналістамі. Мужчынаў абурыла, што рэпарцёраў судзяць і штрафуюць за паказаную праўду.

Журналісты звярнуліся ў камітэт ААН па правах чалавека, іх скаргі чакаюць свайго разгляду.

Крысціна Авакумава Belsat.eu

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Последние новости>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету.

Праца, трэнінгі і арт-тэрапія: у Бягомлі вучаць жыць без алкаголю

Навучыцца жыць без алкаголю і наркотыкаў ужо тры гады дапамагае цэнтр «Светач» пры бягомльскай рымска-каталіцкай парафіі. Дзень ва Уладзіміра пачынаецца а сёмай раніцы. Спачатку прыбіранне пакою, затым сняданак, а потым – малітва. Пасля – вызначэнне плану на дзень, фізічная праца, псіхалагічныя

Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»

Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых