Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа

Па дадзеным перапісу насельніцтва ад 1897 года, у Віцебску 52,4 % – габрэі, якія мелі больш за 50 малітоўных дамоў і сінагог. Адна з іх – Вялікая Любавіцкая, у якую, па сведчаннях, хадзіў бацька Марка Шагала. Рэшткі яе, сімвалізуючы час, знаходзяцца на вуліцы Рэвалюцыйнай, недалёка ад дома-музея Марка Шагала. Лёс, які напаткаў сінагогу, – гэта адлюстраванне лёсу СССР: пабудаваная на пачатку XX стагоддзя, яна ўжо ў 1923-м годзе была зачынена, і тут размясціўся аэраклуб – маладых будаўнікоў сацыялістычнай дзяржавы неба цікавіла не як месца Бога, іх вочы не шукалі там Яго, згодна новай ідэалогіі, а вабіла як магчымасць зрабіць Яму выклік. Потым тут размясціўся Дом культуры, а калі і з культурай было пакончана, тут былі склады. Потым захоўваць стала няма чаго... І сінагога пакрысе пачала развальвацца, як развалілася і краіна, якая тут гаспадарыла і выкарыстоўвала Божы дом па сваёй патрэбе.

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Як ні намагаліся аматары віцебскай даўніны, гісторыкі і археолагі надаць будынку статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, нічога не атрымалася, але ён прывабліваў і прываблівае жыхароў, тых, хто проста любіць свой старажытны горад і марыць захаваць час. Але, на бяду, тыя, ад каго гэта залежыць непасрэдна, аказаліся людзьмі абыякавымі. Мала таго, з 2015-га году, як з'явілася ініцыятыва адрэстаўраваць будынак, удыхнуць у яго якое жыццё, няхай сабе і іншай накіраванасці, гарадскія чыноўнікі дулі вусны і не дазвалялі нават ачысціць яго ад шматгадовага хламу.

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Сінагога стала месцам прытулку для сумнеўных асоб, для якіх самае каштоўнае – гэта магчымасць кульнуць слоік настойкі глогу і справіць свае фізіялагічныя патрэбы. Але і сярод іх сустракаліся рамантычныя натуры, аб чым сведчыць не зусім стары надпіс на сцяне:« Я просто хочу знать, что боишься потерять», аплецены віньеткай...

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Метрах у чатырохсот – Віцебскі райвыканкам, крыху далей чыгуначны вакзал, дзе побач – адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска. А тут бамжатнік, які аберагаюць чыноўнікі...

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Усе пласты гісторыі, разам з сумнай найноўшай, 7 ліпеня раскавырвалі, складалі ў мяхі для смецця неабыякавыя жыхары Віцебска, якія адгукнуліся на прызыў каардынатара платформы «Віцебск для мяне» Уладзіміра Булаўскага, ён нарэшце дамогся дазволу на прыборку (!?) у гарвыканкаме. Сабралася чалавек трыццаць, далучыліся і мы, актывісты аргкамітэта БХД, сябры ініцыятывы «Віцебск – горад наш».

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Ці ўзновіцца рэстаўрацыя – гэта вялікае пытанне, бо каштуе вельмі дорага – прасцей сінагогу разабраць і пабудаваць наноў. Мары ёсць захаваць хоць фасад, што б нагадвала пра тысячу год роднага горада.

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Вельмі шкада, што граданачальнікі Віцебска аказаліся не лепш за тых бамжоў, якія зрабілі з сінагогі месца часовага прытулку. Часовым месцам аказаліся для чыноўнікаў іх пасады, дзе яны навучыліся толькі гнуць пальцы ды дуць вусны... Бо занадта шмат да іх прэтэнзій не толькі па гэтай былой Вялікай Любавіцкай сінагогі… Адзін план пабудаваць у гістарычнай частцы горада, ахоўнай гістрыка-культурнай зоне, палац шлюбу чаго варты!

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Спрычыніцца да ачысткі былой Вялікай Любавіцкай сінагогі можна, звязаўшыся з каардынатарам Уладзімірам Булаўскім. Там працы хопіць яшчэ на доўгі час.

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Так калісьці ачышчаліся рэшткі Пакроўскага сабору, Касцёла святой Варвары. Зараз гэта дзейнічаючыя храмы, турыстычныя абʼекты, гонар горада.
Віцебск – горад наш!

Гісторыя СССР – у сінагозе, найноўшая – там жа


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Последние новости>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету.

Праца, трэнінгі і арт-тэрапія: у Бягомлі вучаць жыць без алкаголю

Навучыцца жыць без алкаголю і наркотыкаў ужо тры гады дапамагае цэнтр «Светач» пры бягомльскай рымска-каталіцкай парафіі. Дзень ва Уладзіміра пачынаецца а сёмай раніцы. Спачатку прыбіранне пакою, затым сняданак, а потым – малітва. Пасля – вызначэнне плану на дзень, фізічная праца, псіхалагічныя

Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»

Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых