У дзень нараджэння Марка Шагала, 7 ліпеня, запрашаюць паўдзельнічаць у прыборцы ля былой Вялікай Любавіцкай сінагогі

7 ліпеня, у межах святкавання 132-га дня народзінаў мастака Марка Шагала, на вуліцы Рэвалюцыйнай адбудзецца прыборка ля былой Вялікай Любавіцкай сінагогі. Падчас акцыі плануецца размяшчэнне інфацырмацыйнай шыльды пра гісторыю былой сінагогі, якая была распрацавана віцебскімі краязнаўцамі.

У дзень нараджэння Марка Шагала,  7 ліпеня,  запрашаюць паўдзельнічаць у прыборцы ля былой Вялікай Любавіцкай сінагогі


Уладзімір Булаўскі, каардынатар установы “Віцебск для мяне”, распавёў, што акцыю яны планавалі яшчэ з 2015 г., але па розных прычынах яна адбудзецца толькі зараз. Дзякуючы агульным намаганням віцебскіх краязнаўцаў і гісторыкаў распрацавалі адмысловую інфармацыйную шыльду, тэкст для якой напісаў Канстанцін Карпекі, фота і варыянт першапачатковага выгляду -- Віктар Барысенкаў, а дызайн распрацаваў Дзмітры Лось.

Пакуль былая сінагога не ўключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, але падобнай акцыяй арганізатары жадаюць звярнуць увагу на помнік гісторыі і архітэктуры не толькі гарадскіх уладаў, але і жыхароў Віцебска, каб павысіць цікавасць да нашай мінуўшчыны.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Последние новости>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету.

Праца, трэнінгі і арт-тэрапія: у Бягомлі вучаць жыць без алкаголю

Навучыцца жыць без алкаголю і наркотыкаў ужо тры гады дапамагае цэнтр «Светач» пры бягомльскай рымска-каталіцкай парафіі. Дзень ва Уладзіміра пачынаецца а сёмай раніцы. Спачатку прыбіранне пакою, затым сняданак, а потым – малітва. Пасля – вызначэнне плану на дзень, фізічная праца, псіхалагічныя

Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»

Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых