Парк 1000-годдзя ў Віцебску – незавершанае завяршэнне

Яшчэ крышачку – адно намаганне і такі так, у Віцебску з'явіцца Парк 1000-годдзя! Дарожкі пракладзены, выбрукаваны пліткай па ўсіх накірунках, дзе-нідзе зʼявіліся лаўкі, вакол якіх нязменна збіраецца смецце -- значыць жыхары і госці Віцебска ўжо карыстаюцца благамі гэтага месца, што больш за 40 гадоў прывабліваў толькі сабачнікаў улетку і лыжнікаў узімку.

Парк 1000-годдзя ў Віцебску – незавершанае завяршэнне


Ліхтары па ўсіх дарожках. А, не, адзін чамусьці валяецца наўпрост у падрыхтаванай для кабеля яме... І ўдалечыні бачна: нешта яшчэ з адной дарожкай не вызначана... Але тэхніка зʼехала, працоўныя зніклі, парк, вось ён, такі...

Парк 1000-годдзя ў Віцебску – незавершанае завяршэнне


Праўда, больш як 200 дрэўцаў ценю ніколі не дадуць -- не прыжыліся, нягледзячы на клопат актывістаў БХД, ініцыятывы «Віцебск – горад наш», дзякуючы якой усё астатняе тут ёсць. Таварышу Мішко, які кіраваў тут працамі, і дзякуй за такое выкананне не скажаш. Ці сказаць? Ці гэта не ён вінаваты, што дрэўцы сканалі? Ёсць у Віцебску адна арганізацыя, якая адказвае за...за ўсё, што дрэнна -- Зеленгас... Трэба ім выказаць «фе»...бо глядзяцца жахліва тыя алеі памерлых дрэў, мо няхай бы вазоны сюды ўперлі, такія, з туямі, як на плошчы Перамогі... да давяршэння карціны вось такога марнага пераводу грошай народных...

Парк 1000-годдзя ў Віцебску – незавершанае завяршэнне


Запросяць сюды на адкрыццё прэзідэнта, які заўсёды ў Віцебску нешта адкрывае перад «Славянкай»? Ці што іншае «адкрыюць», бо за такое і чыясьці галава з плеч скоціцца...

Парк 1000-годдзя ў Віцебску – незавершанае завяршэнне


Паглядзела на ўсё прыдзірлівым вокам Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Последние новости>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету.

Праца, трэнінгі і арт-тэрапія: у Бягомлі вучаць жыць без алкаголю

Навучыцца жыць без алкаголю і наркотыкаў ужо тры гады дапамагае цэнтр «Светач» пры бягомльскай рымска-каталіцкай парафіі. Дзень ва Уладзіміра пачынаецца а сёмай раніцы. Спачатку прыбіранне пакою, затым сняданак, а потым – малітва. Пасля – вызначэнне плану на дзень, фізічная праца, псіхалагічныя

Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»

Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых