Сабакі зладзілі акцыю пратэста ў Віцебску: ім перашкаджае школа і жылыя дамы (відэа)

Алёна Шабуня, карэспандэнт:
“Віцебскі гарвыканкам вызначыў пляцоўку для масавых мерапрыемстваў без дадатковых дамоваў, яна размешчаная за 31-й школай. Тут могуць знаходзіцца адначасова 400 сабак”.


Адпаведна, удзельнікаў масавага мерапрыемства можа быць значна больш, бо адзін сабака можа прывесці ўсю сям'ю.

Сабакі зладзілі акцыю пратэста ў Віцебску: ім перашкаджае школа і жылыя дамы (відэа)


Таіса Грыгаль, жыхарка суседняга дома:
“Вакно адчыніць нельга праз гэты шум і брэх сабак. Мы абураныя, тут шмат суседзяў, хто абураны гэтай пляцоўкай. Хто надумаўся пабудаваць яе каля школы? Хіба выкананыя вось усе гэтыя адлегласці? Па-мойму, не”.


Ад сабачай пляцоўкі да дома няпоўных 13 метраў, да школьнай сталоўкі – адзінаццаць з паловай. Чатыры гады жыхары дома дамагаюцца зносу пляца, але ад чыноўнікаў атрымліваюць толькі адпіскі.
Таццяна Гложык, жыхарка суседняга дома:
“Нам прыйшоў адказ, што наш дом без вокнаў. І што нам, мабыць, не чутны брэх сабак”.

Ірына Захарава, актывістка БХД:
“У 2014 годзе была зроблена агульнагарадская пляцоўка для выгулу сабак побач з 31-й школай і з дамамі нумар 7, карпусы 1 і 2 па вуліцы Чкалава. Згоды ў жыхароў ніхто не пытаў. Пляцоўка ўсталяваная з парушэннямі нормаў горадабудавання і санітарных. Па нарматывах павінна быць не менш за 40 метраў ад вокнаў і жылых дамоў да такіх пляцовак”.


Намеснік старшыні аблвыканкама ў чарговай адпісцы на калектыўны зварот параіў жыхарам прыняць да ўвагі інтарэсы больш як 400 уладальнікаў сабак Першамайскага раёна, для якіх гэта пляцоўка - месца выгулу, за што ўладальнікі штомесяц плацяць падатак.

Алёна Шабуня, карэспандэнт:
“А вось так улады клапоцяцца пра дзяцей. Відаць пенсіі ім будуць плаціць сабакі”.


Горка глядзець на дзіцячую пляцоўку ля дома – бо тут адна толькі горка. Нічым не лепшы і школьны двор, разлічаны амаль на паўтары тысячы дзяцей.
Пяць гадоў пакутаў і змагання. Што рабіць далей?

Павел Левінаў, праваабаронца БХК раіць:
“Правесці крэатыўную акцыю на гэтай пляцоўцы. Высмеяць гэтую праблему, калі ўлада не можа вырашыць гэтую праблему законнымі прававымі метадамі. Паказаць усю абсурднасць гэтай сітуацыі”.


Пакуль людзі акцыю не паспелі правесці, а вось сабакі зладзілі. Яны патрабуюць знесці 31 школу, бо смярдзіць са школьнай сталовай ежай, знесці дамы, бо гэтыя жыхары ім абрыдлі і забараніць дзецям бегаць ля пляцоўкі, бо іх бясконцая мітусня палохае сабак.

Мяркуючы па мінулых адказах з гар- і аблвыканкамаў на звароты жыхароў, патрабаванні сабак будуць пачутыя і выкананыя.

Зміцер Лупач, карэспандэнт:
“Такім чынам, улада ў Віцебску больш дбае пра сабак, чым пра людзей. Ну якая ўлада – такія і клопаты”.


Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Последние новости>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету.

Праца, трэнінгі і арт-тэрапія: у Бягомлі вучаць жыць без алкаголю

Навучыцца жыць без алкаголю і наркотыкаў ужо тры гады дапамагае цэнтр «Светач» пры бягомльскай рымска-каталіцкай парафіі. Дзень ва Уладзіміра пачынаецца а сёмай раніцы. Спачатку прыбіранне пакою, затым сняданак, а потым – малітва. Пасля – вызначэнне плану на дзень, фізічная праца, псіхалагічныя

Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»

Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых