Кампазітару песні "Ручнікі" сёлета споўнілася б 100 год. Беларуская мова надзейна зберагаецца ў ягоных песнях

Песню «Ручнікі» як народную ахвотна пяюць на вяселлях ды застоллях. Тым часам належыць яна полацкаму кампазітару Мікалаю Пятрэнку.

АЛА ПЯТРЭНКА, дачка кампазітара, распавядае:

«Тата прысвячаў мне гэтую песню. Мяне называлі Алёнка, як цётка Галя казала «Алёнчык-буллёнчык».



Сёлета Пятрэнку споўнілася б 100 гадоў. Ён аўтар каля 300 песень на словы нашых паэтаў, добра вядомая –«Твае рукі» на словы Янкі Сіпакова.

АЛА ПЯТРЭНКА, дачка кампазітара:

"Ён вельмі шмат напісаў песень, колькі пра Полацк, я ўсё ў педвучылішча паадавала, усе гэтыя песні. Там зборнік стварылі ў нашай друкарні, вялікі зборнік песень ".

Галіна Макараўна Пятрэнка, сястра кампазітара, якой днямі 89-ць, ганарыцца цудоўным братам, прафесійным музыкай, які граў на мандаліне, домры, баяне, фартэпіяна, трубе, гітары, балалайцы ды і па жыцці даваў добры прыклад.

ГАЛІНА МАКАРАЎНА ПЯТРЭНКА, сястра кампазітара:

«Як брат ён быў вельмі добры. І наогул, для ўсіх людзей ён быў харошы. Яго ўсе любілі, дзе ён працаваў і толькі добрыя водгукі. І мы добра з ім сябравалі, сустракаліся частая. Я ездзіла да іх».

А вось шлях «Ручнікоў» просты не быў. У 1958 годзе Мікалай Пятрэнка напісаў музыку на верш маладой паэткі Веры Вярбы. Але з Менску прыйшоў халодны адказ:

МІКАЛАЙ ПЯТРЭНКА, выкладчык, кампазітар (запіс з архіву яго пляменніка Сяргея Кузьміна, 1994 г.)

«Прыйшоў ліст, у якім напісана, як рэзалюцыя на нотнай паперы чырвоным алоўкам: «Песня вялая, плохая, к испонению не рекомендуем». А ў мяне печка гарэла, разумееце, я ўкінуў туды і спаліў. А цяпер шкадую, бо гэта дакумент быў цікавы».

Шэдэўры не гараць. Праз два гады песню спявалі ўжо па ўсёй краіне. А аўтар сціпла працягваў выкладаць у Полацкім педагагічным каледжы.

ЕЛІЗАВЕТА МАРЦІНКЕВІЧ, выкладчыца расейскай мовы і літаратуры Полацкага педагагічнага каледжа:

«Ён заўсёды размаўляў толькі на беларускай мове, на прыгожай беларускай мове. Ён вельмі яе любіў, вельмі хацеў, каб беларуская мова развівалася».

Цяпер у каледжы ёсць музей з успамінамі пра творцу і апантанага аматара мовы.

ВЕРА АЛЯКСЕЕНКА, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Полацкага педагагічнага каледжа:

«Ён асабіста вёў курсы для работнікаў гарвыканкаму па вывучэнні беларускай мовы. І прапагандаваў роднае слова, беларускую мову».

Яшчэ 25 гадоў таму Мікалай Пятрэнка засцерагаў, каб не ўводзілі другую дзяржаўную мову – расейскую – пакуль беларуская мова не ўмацуецца паўсюль.

МІКАЛАЙ ПЯТРЭНКА, выкладчык, кампазітар (запіс з архіву яго пляменніка Сяргея Кузьміна, 1994 г.):

«Таму што беларуская мова будзе выціснена, так, як яна выцяснялася на працягу ўсёй гісторыі нашай савецкай дзяржавы». Толькі ў 20-ыя гады яна цвіла, астатні час была ў загоне, вы самі сведкі гэтаму».

Гэтыя словы кампазітара актуальныя і цяпер, а мова надзейна зберагаецца ў ягоных песнях, якім наканаванае вельмі доўгае жыццё.

Алёна Шабуня, Зміцер Лупач, «Белсат»

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Последние новости>> Все статьи

Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі

Вольга Агафонава — праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету.

Праца, трэнінгі і арт-тэрапія: у Бягомлі вучаць жыць без алкаголю

Навучыцца жыць без алкаголю і наркотыкаў ужо тры гады дапамагае цэнтр «Светач» пры бягомльскай рымска-каталіцкай парафіі. Дзень ва Уладзіміра пачынаецца а сёмай раніцы. Спачатку прыбіранне пакою, затым сняданак, а потым – малітва. Пасля – вызначэнне плану на дзень, фізічная праца, псіхалагічныя

Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»

Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых