У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шлянг

Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.

У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шлянг



— Я зразумеў, што не працуюць тармазы, калі выяжджаў з двара ранкам 12 чэрвеня. Выклікаў эвакуатар, машыну адвезьлі ў майстэрню. Па абедзе я прыйшоў, каб даведацца, што ж здарылася. Мне паказалі перарэзаны шлянг. Я падаў заяву ў міліцыю, бо мяркую, што гэта мог быць замах на маё жыцьцё. 4 траўня машына прайшла поўны тэхагляд, і тады ніякіх дэфэктаў тармазных шлянгаў не знайшлі, — кажа Павел Левінаў.

Паводле праваабаронцы, у райаддзеле міліцыі Першамайскага раёну ягоную заяву прынялі не адразу. Спачатку сказалі, што гаспадару транспартнага сродку не было нанесена значнай матэрыяльнай шкоды, але Павал Левінаў настояў на сваім. Ён не выключае, што дзеяньні невядомых трэба кваліфікаваць як крымінальнае злачынства.

— Зь няспраўнымі тармазамі я мог ня проста загінуць, але і забіць яшчэ колькі людзей, калі б машыну вынесла, прыкладам, на ходнікі, — кажа праваабаронца.

Па ягонай заяве праводзіцца праверка.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Совместный вечер молитвы и прославления прошёл в Витебске

1 июня, ясный и теплый вечер. Замечателен он не только тем, что лето вступило в свои права. В этот день в Витебске, в арт-центре VZAP прошел вечер молитвы и прославления с участием христианской группы «TALITHA KUM». На вечер были приглашены христиане разных деноминаций. Организовали это мероприятие -- христиане Костела Святой Варвары.
Последние новости>> Все статьи

У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шлянг

Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.

За сюжэт пра пажар на «Паліміры» журналісты «Белсату» заплацяць 1275 рублёў

12 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе суддзя Святлана Іванова разглядала касацыйныя скаргі журналісткі Алены Шабуні і відэааператара Вячаслава Лазарава. Яна пакінула ў моцы прысуд суддзі Наваполацкага суду Зінаіды Балаболавай.

Беглі і немаўляты, і пенсіянеры. У Віцебску адзначылі Сусветны дзень бегу

5 чэрвеня Сусветны дзень бегу. Таму прабегчыся разам усіх ахвотных запрасіла суполка «Sun Run Vitebsk». Ідэю падхапіла нямала віцяблянаў. І як высветлілася, бег – гэта занятак не толькі для спартоўцаў, маладых і здаровых, але і для пенсіянераў і немаўлятаў.