За сюжэт пра пажар на «Паліміры» журналісты «Белсату» заплацяць 1275 рублёў

12 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе суддзя Святлана Іванова разглядала касацыйныя скаргі журналісткі Алены Шабуні і відэааператара Вячаслава Лазарава. Яна пакінула ў моцы прысуд суддзі Наваполацкага суду Зінаіды Балаболавай.

За сюжэт пра пажар на «Паліміры» журналісты «Белсату» заплацяць 1275 рублёў


15 траўня нашых аўтараў абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі і пастанавілі спагнаць з кожнага па Br 637,5.

Нагодаю для справы стаў відэасюжэт пра аварыю на «Паліміры», якая здарылася ў 2016 годзе. Сам сюжэт выйшаў сёлета ў праграме «Кожны з нас» 22 сакавіка.



У ім распавядалася пра апаратчыка Андрэя Швілпо, які ўратаваў жыццё сваё і многіх калег падчас пажару. Аднак кіраўніцтва прадпрыемства палічыла працаўніка вінаватым ды падала на яго ў суд. Летась суд пастанавіў спагнаць з Андрэя матэрыяльныя страты, а гэта для мужчыны непад’ёмны цяжар.

Андрэй Швілпо і іншыя работнікі «Паліміра» былі сведкамі ў судзе над журналістамі. Мужчынаў абурыла, што рэпартэраў судзяць і штрафуюць за паказаную праўду.

Пры падрыхтоўкі адміністрацыйнай справы ў суд Вячаслава Лазарава нават не апыталі пратаколаў аб правапарушэнні ўдзельнікам адміністрацыйнай справы не прадставілі, а пра разгляд справы паведамілі менш чым за двое сутак.

Падрыхтавацца да сваёй абароны ў абвінавачаных не было магчымасці.

Cправу журналістаў «Белсату» разгледзяць у ААН

Шабуню і Лазарава ўжо другі раз судзяць за матэрыялы для «Белсату». Першы раз іх прызналі вінаватымі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» ў сакавіку 2018 года. Тады суддзя Віцебскага райсуда Міхаіл Зубеня пастанавіў аштрафаваць Алену Шабуня на 20 базавых велічынь, а Вячаслава Лазарава на 22 базавыя велічыні. Пастанову раённага суда журналісты спрабавалі абскардзіць у Віцебскі абласны суд, але суддзя Святлана Іванова адхіліла касацыйныя скаргі журналістаў.

Журналісты не згодныя з абвінавачваннем і будуць абскарджваць прысуд у вышэйшых інстанцыях.

Павел Левінаў, праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту, заявіў, што суд ігнаруе міжнароднае права і міжнародные абавязкі Беларусі.

«Ніводнага доваду скаргі не зняпраўдзілі але людзей, тым не менш, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці – за тое, што яны рэалізоўвалі свае правы», – заявіў Левінаў.

Левінаў звяртае ўвагу, што журналістаў абвінавацілі ў «вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі», але распаўсюд адбываўся з-за мяжы (рэдакцыя «Белсату» знаходзіцца ў Польшчы). Аднак у час «распаўсюду» журналісты не пакідалі тэрыторыю Беларусі.

«Пастанова суддзі Івановай не толькі супярэчыць міжнародным стандартам, а і здароваму сэнсу», – дадае адвакат.

Журналісты звярнуліся ў камітэт ААН па правах чалавека, іх скаргі чакаюць свайго разгляду.

Крысціна Авакумава, belsat.eu

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Совместный вечер молитвы и прославления прошёл в Витебске

1 июня, ясный и теплый вечер. Замечателен он не только тем, что лето вступило в свои права. В этот день в Витебске, в арт-центре VZAP прошел вечер молитвы и прославления с участием христианской группы «TALITHA KUM». На вечер были приглашены христиане разных деноминаций. Организовали это мероприятие -- христиане Костела Святой Варвары.
Последние новости>> Все статьи

У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шлянг

Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.

За сюжэт пра пажар на «Паліміры» журналісты «Белсату» заплацяць 1275 рублёў

12 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе суддзя Святлана Іванова разглядала касацыйныя скаргі журналісткі Алены Шабуні і відэааператара Вячаслава Лазарава. Яна пакінула ў моцы прысуд суддзі Наваполацкага суду Зінаіды Балаболавай.

Беглі і немаўляты, і пенсіянеры. У Віцебску адзначылі Сусветны дзень бегу

5 чэрвеня Сусветны дзень бегу. Таму прабегчыся разам усіх ахвотных запрасіла суполка «Sun Run Vitebsk». Ідэю падхапіла нямала віцяблянаў. І як высветлілася, бег – гэта занятак не толькі для спартоўцаў, маладых і здаровых, але і для пенсіянераў і немаўлятаў.