Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

30 сакавіка віцебская актывістка БХД Алена Янушкоўская накіравала электронныя звароты ў Дзяржкантроль Віцебскай вобласці і ў пракуратуру Віцебскага раёна з нагоды парушэнняў пры будаўніцтве водаправоду ў вёсцы Суйкава.

Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)


4 траўня, калі выйшлі ўсе тэрміны, а адказу яна так і не атрымала, актывістка патэлефанавала ў дадзеныя ўстановы, выказаўшы бязмернае здзіўленне тым што арганізацыі, якія стаяць на варце закона, самі ж яго і парушаюць.

“Люстраны адказ гэтых арганізацый быў прадказальны. У Дзяржкантролі мне адказалі, што не атрымлівалі майго звароту, усяляк выбачаліся, запэўнівалі мяне, што такога ў іх не бывае, усім адказваюць у належныя тэрміны, і папрасілі мяне паўтарыць адпраўку звароту, што я і зрабіла, і мне ператэлефанавалі, што ўсё атрымалі. У пракуратуры мой зварот быў, але не ў раённай, а ў абласной, бо ў раённай пракуратуры - у наш та час! - няма сваёй электроннай пошты, і ўсе звароты ідуць праз абласную, і там ужо перасылаюць раённым. Прычыны, па якіх мой зварот не быў разгледжаны, як ім, так і мне, былі незразумелыя, і мяне зноў такі папрасілі напісаць скаргу ў абласную пракуратуру, і паўтарыць зварот, і вось, атрымала адзін адказ”, - распавяла актывістка.

У адказе адзначаюць, што зварот сапсаваўся “праз збой у перасылцы”.

2600r-1321.pdf [200,07 Kb]


“Думаю што ўсім зразумела, чаму раптам, нейкім таямнічым чынам не дайшлі мае паведамленні да дадзеных арганізацый, і яшчэ раз пераконваюся, што ў нашай краіне законы не працуюць, і кантраляваць іх выкананне няма каму”, - адзначыла Алена Янушкоўская.



bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Совместный вечер молитвы и прославления прошёл в Витебске

1 июня, ясный и теплый вечер. Замечателен он не только тем, что лето вступило в свои права. В этот день в Витебске, в арт-центре VZAP прошел вечер молитвы и прославления с участием христианской группы «TALITHA KUM». На вечер были приглашены христиане разных деноминаций. Организовали это мероприятие -- христиане Костела Святой Варвары.
Последние новости>> Все статьи

У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шлянг

Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.

За сюжэт пра пажар на «Паліміры» журналісты «Белсату» заплацяць 1275 рублёў

12 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе суддзя Святлана Іванова разглядала касацыйныя скаргі журналісткі Алены Шабуні і відэааператара Вячаслава Лазарава. Яна пакінула ў моцы прысуд суддзі Наваполацкага суду Зінаіды Балаболавай.

Беглі і немаўляты, і пенсіянеры. У Віцебску адзначылі Сусветны дзень бегу

5 чэрвеня Сусветны дзень бегу. Таму прабегчыся разам усіх ахвотных запрасіла суполка «Sun Run Vitebsk». Ідэю падхапіла нямала віцяблянаў. І як высветлілася, бег – гэта занятак не толькі для спартоўцаў, маладых і здаровых, але і для пенсіянераў і немаўлятаў.