Онлайн-рэферэндум: беларусы ў сацсетках абіраюць БЧБ

У Дзень дзяржаўнага сцяга мы зладзілі ўласны рэферэндум – толькі онлайн. Спыталіся ў беларусаў: за які б сцяг яны прагаласавалі, калі б рэферэндум адбыўся цяпер? Варыянтаў было толькі два, і кожны з вас цягам 11 траўня мог аддаць голас ва ўсіх сацсетках «Белсату».

У апытанні «Белсату» узялі ўдзел 10 109 чалавек. Гэта больш за 0,1% ад усяго насельніцтва Беларусі.

Онлайн-рэферэндум: беларусы ў сацсетках абіраюць БЧБ


Нашай галоўнай мэтаю было атрымаць сапраўдную карціну, таму мы заклікалі падпісантаў дзяліцца апытанкай з сябрамі.

Онлайн-рэферэндум: беларусы ў сацсетках абіраюць БЧБ


Ва ўсіх сацсетках БЧБ-сцяг атрымаў не менш за 83%. А безумоўным лідарам стаў «Facebook», дзе за БЧБ прагаласавалі 95% рэспандэнтаў. Усе вынікі вашай увазе.

Онлайн-рэферэндум: беларусы ў сацсетках абіраюць БЧБ


Нагадаем, што 14 траўня 1995 году адбыўся першы рэферэндум у гісторыі суверэннай Беларусі. Сярод іншага на ім было і пытанне адносна змянення дзяржаўных сімвалаў. Пытанне гучала так: «Ці падтрымліваеце вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?»

Тады 75,1% удзельнікаў падтрымалі прапанову Лукашэнкі. Для шматлікіх беларусаў гэтая падзея стала вельмі моцным ударам.

І вы, напэўна, бачылі знакамітыя здымкі, як ужо на наступны дзень, 16 траўня, бел-чырвона-белы сцяг на даху рэзідэнцыі прэзідэнта ірвалі на кавалкі.



«Спецаперацыю» ажыццявіла група чыноўнікаў на чале з кіраўніком справамі прэзідэнта Іванам Ціценковым. На адным з кавалкаў сцягу ён нават пакінуў аўтограф.

А 23 траўня 1995 году з фасаду Дому ўрада быў дэмантаваны і літаральна выкінуты на задворкі інстытуту «Менскпраект» герб «Пагоня».

З тых падзеяў мінула 24 гады. Мы не можам сцвярджаць за вынікі таго рэферэндуму, але можам за свае. Нам, беларусам, проста неабходна вярнуць нашыя нацыянальныя сімвалы, бо яны такая ж частка нас, як і нашая мова, нашая гісторыя, нашая радзіма.

Сцяг наш вольны,

Сцяг наш смелы,

Сцяг наш бел-чырвона-белы.

Васіль Русецкі belsat.eu

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

З чаго пачынаецца наша Радзіма?

З чаго пачынаецца наша Радзіма? З усьмешкі матульчынай, ціхай і сьветлай. Са сьцежкі, якая да лесу вадзіла і стала зьдзічэлай і непрыкметнай.
Последние новости>> Все статьи

Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

30 сакавіка віцебская актывістка БХД Алена Янушкоўская накіравала электронныя звароты ў Дзяржкантроль Віцебскай вобласці і ў пракуратуру Віцебскага раёна з нагоды парушэнняў пры будаўніцтве водаправоду ў вёсцы Суйкава.

Леонид Зайдес, принимая из рук защитника Куропат информационную листовку: я вас все равно разгоню!

15 мая Витебские активисты БХД снова на защите Куропат! На входе в мемориал работники Боровлянского лесхоза опозорившегося на весь мир при сносе крестов,мастерили убогие деревянные щиты в засохшей грязи у подножия скамеек,пояснив,что создают удобства для желающих посидеть.Разноцветные петунии

«Погоня» и бело-красно-белый флаг vs официальная символика

Белорусские идеологи бьются над проблемой: как приучить молодёжь уважать официальную символику и взять верх над идеологическими противниками — теми, кто использует герб «Погоня» и бело-красно-белый флаг.