З чаго пачынаецца наша Радзіма?

З чаго пачынаецца наша Радзіма?

З чаго пачынаецца наша Радзіма?
З усьмешкі матульчынай, ціхай і сьветлай.
Са сьцежкі, якая да лесу вадзіла
і стала зьдзічэлай і непрыкметнай.

Са статка кароў, што вечарам вольным
нясе на рагах з лугоў зьмярканьне.
І зь пеўня гарластага на частаколе,
што будзіць у росах прыснулае раньне.

З палёту маленькай імклівае ластаўкі,
якая свой дом пад страхою помніць,
і з краскі, дзе чмелік калматы лашчыцца,
і зь неба то з сонцам, то з жоўтай поўняй…

Калі тваё сэрца без дай прычыны
заходзіцца часам ад вострага болю,
значыцца ёсьць і ў цябе Айчына,
якая цябе ўспамінае зь любоўю.

Я п’ю штодзень узахлёб і з прагнасьцю
паветра гаючае на ейных росах.
Радзіма заўжды пачынаецца з радасьці,
а смутак па ёй вечна ў сэрцах носяць.

Георгі Станкевіч

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

З чаго пачынаецца наша Радзіма?

З чаго пачынаецца наша Радзіма? З усьмешкі матульчынай, ціхай і сьветлай. Са сьцежкі, якая да лесу вадзіла і стала зьдзічэлай і непрыкметнай.
Последние новости>> Все статьи

Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

30 сакавіка віцебская актывістка БХД Алена Янушкоўская накіравала электронныя звароты ў Дзяржкантроль Віцебскай вобласці і ў пракуратуру Віцебскага раёна з нагоды парушэнняў пры будаўніцтве водаправоду ў вёсцы Суйкава.

Леонид Зайдес, принимая из рук защитника Куропат информационную листовку: я вас все равно разгоню!

15 мая Витебские активисты БХД снова на защите Куропат! На входе в мемориал работники Боровлянского лесхоза опозорившегося на весь мир при сносе крестов,мастерили убогие деревянные щиты в засохшей грязи у подножия скамеек,пояснив,что создают удобства для желающих посидеть.Разноцветные петунии

«Погоня» и бело-красно-белый флаг vs официальная символика

Белорусские идеологи бьются над проблемой: как приучить молодёжь уважать официальную символику и взять верх над идеологическими противниками — теми, кто использует герб «Погоня» и бело-красно-белый флаг.