У Віцебску косяць траву, якая яшчэ не вырасла

У Віцебску косяць траву, якая яшчэ не вырасла

За год у Віцебску недзе каля 30 сонечных дзён бывае. Звычайна яны неяк размяркоўваюца па порах года, а тут чыстае сонечнае неба ўвесь красавік і ні кроплі дажджу. Ужо па-летняму цёпла, а ні табе зялёнага лісціка на дрэве, ні травіначкі. Ледзь-ледзь перад Вялікаднём пачала з'яўляцца зялёная траўка, радуючы вока і праганяючы нейкі касмічны страх, што ў прыродзе Віцебска адбыліся нейкія нядобрыя незваротныя змены. І, кажуць, з'явіліся ў вялікай колькасці кляшчы... Ну, гэта жывыя істоты, ім не загадаеш, дзе жыць і ў каго кроў піць...


А вось Віцебскі Зеленгас і таямнічае начальства, чыімі загадамі той Зеленгас кіруецца, -- гэта асобная размова. Яе і пачнем. Здаля. Каб аптымізаваць жыццядзейнасць горада ў Віцебску ЖКГ прыдумала скараціць амаль усіх дворнікаў і размеркаваць плошчу горада паміж Зеленгасам і Гардармостам... У выніку і вуліцы, і двары заваліла смеццем: ні ліст апалы не паспелі прыбраць -- так і праляжаў дзе ў купах, а дзе і так. Каля смеццевых бакаў -- горы, дзе з удзячным відам грэбліся бамжы, вароны, крысы. Пакуль не ўмяшалася пракуратура, груканні і паходы па кабінетах сябраў ініцыятывы "Віцебск -- горад наш" выніку не давалі.

Загадчык аддзела па зваротах грамадзян Віцебскага гарвыканкама з упартасцю сапсаванай кружэлкі паўтараў, не гледзячы ў вочы: "Усё прыбіраецца адпаведна новаму заканадаўству". А новае заканадаўства -- гэта як раз і рашэнне гарвыканкама "аптымізаваць"... Нарэшце прызналі: фокус не ўдаўся, з 1-га траўня вярнуць дворнікаў у двары! Пакуль іх асабліва не бачна, па-ранейшаму вецер катае па асфальце пустыя балоны з-пад піва ды носіць у паветры ашмёткі поліэтыленавых пакетаў, шуршыць, прыбіўшыся да якога куста, скарыстанымі упакоўкамі і пакрысе горад зноўку зарастае смеццем.

Але ж новы клопат! Траўка палезла! Толькі-толькі паказала з ссохлае зямлі свае язычкі (яшчэ ніякі клешч не паспеў яе аблюбаваць у якасці стартавай пляцоўкі, а яе --- жжах! І няма. Касцы з трымерамі павылезлі. Спачатку выбрылі дашчэнту праспект Перамогі, зараз перасяліліся на Маскоўскі. Ды не па аднаму, а гуртамі -- працоўны дэсант у нас у Віцебску зараз у вялікай модзе.

У Віцебску косяць траву, якая яшчэ не вырасла


Спешваюся з ровэра, падыходжу: "Хлопцы, чыі вы будзеце?" -- "Зеленгас" -- "Гэта вам такое заданне далі -- касіць?" -- "Ну так, нам сказалі - мы працуем" --"А дзе вы траву бачыце? Вось гэта яшчэ не яна" -- "Ну, нам сказалі" -- "А галава, спытаць-сказаць што..." -- "Вы што фатаграфуеце? Куды вы гэта выстаўляць будзеце? Я зараз міліцыю пазаву! Не дай Бог мой твар! Я вам асабістае жыццё сапсую...! Я мужыкоў збяру. Ну-ка мне сваё прозвішча!” і г.д...

О, як асмялеў! Чаго пералякаўся? Гэты момант яшчэ патрабуе асмыслення і працы... Тэлім у "Зеленгас", размаўляем з намесніцай Валянцінай Шэндзюковай , яна, адчуваецца, недзе на аб'екце (так прынята казаць), нічога патлумачыць не можа, акрамя "нам загадалі, а хто, я не памятаю"...

Тэлім начальніку гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерыю Фандо. (Амаль увесь красавік у Віцебску перавышала норму небяспечных цвёрдых выкідаў у паветра ў 2,5 разы.) Нагадваем пра забруджванне, смецце, пытаемся, як жа так, чаму так усё без розуму?
"А хочам, каб прыгожа было перад 9-м, траўка каб роўненькая, а то адна хутчэй расце, другая марудней..."

У Віцебску косяць траву, якая яшчэ не вырасла


Абзац. Па нормах траву на вулічных газонах стрыгуць (косяць), калі яна дасягне 15-20 см і пакідаюць не менш, як 5 см (у горадзе). А тут хаця б на 3 вырасла...

Віцебск падчас летняй спёкі пераўтвараўся амаль у пустку. Руда-шэрага колеру горад. Пры тым, што праз яго працякаюць 3 рэчкі... Бо няма сапраўднага гаспадара, ёсць чыёсьці спантаннае рашэнне, каб усё пад лінеечку, нібыта так прыгожа, няма разлікаў і розуму ў падыходзе да даволі простай праблемы: зрабіць горад чыстым, утульным, прывабным. А выканаўцы, што выканаўцы?... Скажы дурню паклоны біць, то ён і лоб паб'е. (Электронны запыт у Зеленгас адправіла).

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

З чаго пачынаецца наша Радзіма?

З чаго пачынаецца наша Радзіма? З усьмешкі матульчынай, ціхай і сьветлай. Са сьцежкі, якая да лесу вадзіла і стала зьдзічэлай і непрыкметнай.
Последние новости>> Все статьи

Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

30 сакавіка віцебская актывістка БХД Алена Янушкоўская накіравала электронныя звароты ў Дзяржкантроль Віцебскай вобласці і ў пракуратуру Віцебскага раёна з нагоды парушэнняў пры будаўніцтве водаправоду ў вёсцы Суйкава.

Леонид Зайдес, принимая из рук защитника Куропат информационную листовку: я вас все равно разгоню!

15 мая Витебские активисты БХД снова на защите Куропат! На входе в мемориал работники Боровлянского лесхоза опозорившегося на весь мир при сносе крестов,мастерили убогие деревянные щиты в засохшей грязи у подножия скамеек,пояснив,что создают удобства для желающих посидеть.Разноцветные петунии

«Погоня» и бело-красно-белый флаг vs официальная символика

Белорусские идеологи бьются над проблемой: как приучить молодёжь уважать официальную символику и взять верх над идеологическими противниками — теми, кто использует герб «Погоня» и бело-красно-белый флаг.