Талака на былой сядзібе батаніка

20.04.2019 г сябры Віцебскай суполкі БХД прынялі ўдзел у незвычайным суботніку. Дзя гэтага прыйшлося ехаць маршруткай за 16 км на захад ад Віцебска ў вёску Вялікія Лётцы. Як даведаліся, аказваецца тут захаваўся маёнтак Адамавых.

Талака на былой сядзібе батаніка


Тут У.У Адамаў, вядомы батанік, стварыў ў свой час (а жыў ён у маёнтку з 1875 па 1939 годы) вялікі батанічны сад, дзе разводзіў розныя экзатычныя расліны, нават стварыў і батанічны музей. Сажанцы і насенні збіраліся па ўсім свеце. Частка потым перайшла ў Віцебскі батанічны сад, дзе ўжо ўсё загінаецца і прападае, дзе разбітыя аранжарэі і ледзь дыхае нейкі эксперыментальны агародзік біялагічнага факультэта ВПУ...

Талака на былой сядзібе батаніка


Потым у сядзібе месціўся дзіцячы дом, як гэта вадзілася пасля рэвалюцыі, потым нейкі санаторый для сухотна хворых, а апошніх гадоў 30 сядзіба павольна прыходзіла ў заняпад. Выкупіў яе з вялікімі цяжкасцямі віцебскі руплівец Максім Жукаў, якому далі 3 гады на навядзенне тут парадку і прыстасаванне сядзібы да чаго добрага. Сп. Максім папрасіў дапамогі ў грамадзкасці, таму мы і вырашылі дапамагчы. Сядзіба знаходзіцца ля возера "Лётцы", высокія берагі якога усе засыпаны слядамі жыццядзейнасці абарыгенаў, а наш народ умее наваколле пераўтвараць у вялікія сметніцы: дзе ступіў, там і нагадзіў... Таму працы хапае: і берагі ачысціць, і разабраць нейкія клеці, чым абрасла за стагоддзе сядзіба, і пруд, адзін з сямі застаўшыхся ад знакамітага батаніка, ачысціць ад бруду. Рэшткі ліпавай алеі вядуць да возера. Непадалёк волат-дуб. Чалавек 5 трэба, каб абняць яго...

Талака на былой сядзібе батаніка


Мы не раз яшчэ прыедзем сюды на дапамогу новаму гаспадару сядзібы, каб ўдыхнуць у яе новае жыццё. Як кажа Максім Жукаў, суботнікаў хопіць на бліжэйшыя 3 гады. Так што ўсе, хто жадае дакрануцца да былой велічы гэтага кутка Віцебшчыны і стаць адраджэнцам яе, запрашаем далучацца. Грошы збіраюцца на краўдынгавай платформе. І кантакт з гаспадаром ёсць.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

З чаго пачынаецца наша Радзіма?

З чаго пачынаецца наша Радзіма? З усьмешкі матульчынай, ціхай і сьветлай. Са сьцежкі, якая да лесу вадзіла і стала зьдзічэлай і непрыкметнай.
Последние новости>> Все статьи

Віцебская пракуратура не адказала Алене Янушкоўскай праз “тэхнічны збой” (відэа)

30 сакавіка віцебская актывістка БХД Алена Янушкоўская накіравала электронныя звароты ў Дзяржкантроль Віцебскай вобласці і ў пракуратуру Віцебскага раёна з нагоды парушэнняў пры будаўніцтве водаправоду ў вёсцы Суйкава.

Леонид Зайдес, принимая из рук защитника Куропат информационную листовку: я вас все равно разгоню!

15 мая Витебские активисты БХД снова на защите Куропат! На входе в мемориал работники Боровлянского лесхоза опозорившегося на весь мир при сносе крестов,мастерили убогие деревянные щиты в засохшей грязи у подножия скамеек,пояснив,что создают удобства для желающих посидеть.Разноцветные петунии

«Погоня» и бело-красно-белый флаг vs официальная символика

Белорусские идеологи бьются над проблемой: как приучить молодёжь уважать официальную символику и взять верх над идеологическими противниками — теми, кто использует герб «Погоня» и бело-красно-белый флаг.